Как переоформить гараж?

Ваш вопрос - наш ответ

Адкажыце, калі ласка, як перааформіць на сябе гараж, які пабудаваны бацькам у  мікрараёне ПМК-66, але  не быў зарэгістраваны?”

Гэтае пытанне мы пераадрасавалі загадчыку натарыяльнай канторы Жанне Леанідаўне КАВАЛЕНКА..

– Адказ будзе карысным  для многіх ушачан, паколькі ў мікрараёне ПМК-66, дзе і знаходзіцца большасць гаражоў, зарэгістравана толькі каля 20 з іх.

З 13 студзеня гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства юстыцыі “Аб некаторых пытаннях пацвярджэння права ўласнасці на садовыя домікі, гаражы”, якая і рэгулюе пытанні атрымання спадчыны на незарэгістраваныя гаражы і садовыя домікі. Згодна з ёй пасведчанне аб праве спадчыны на садовы домік ці гараж (пры ўмове, што будаўніцтва не фінансавалася гаражным кааператывам, а зроблена за ўласныя сродкі ўласніка), якія былі пабудаваны да 8 мая 2003 года і не былі зарэгістраваны, можа быць выдадзена пры  пацвярджэнні права ўласнасці памерлага на гараж або дом.

Дакументамі, якія пацвярджаюць гэта права, могуць быць даведкі садаводчага ці гаражнага кааператыва аб будаўніцтве за ўласныя сродкі і адсутнасці паявых узносаў. У іншым выпадку права на спадчыну можа быць выдадзена на будаўнічыя матэрыялы, з якіх былі пабудаваны гараж ці домік, пры пацвярджэнні гэтага дакументамі, у тым ліку і ўступіўшымі ў сілу рашэннем суда. Гэта значыць, што калі ў вас няма квітанцый, чэкаў, то вы можаце пацвердзіць, што будавалі гараж ці садовы домік у судзе з дапамогай паказанняў сведак.

Атрыманыя пасведчанні аб праве на спадчыну ці аб  праве ўласнасці з’яўляюцца падставай для рэгістрацыі ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

У нас ва Ушачы зарэгістраваны толькі садаводчы кааператыў “Дружба”, які можа выдаваць такія даведкі. Для пацвярджэння права на гаражы, па сутнасці, ва ўшачан ёсць толькі два вырыянты – стварыць гаражны кааператыў ці ісці ў суд



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *