Ушачанин Максим Магерко быстрее всех пробежал 1 км на областном первенстве по легкоатлетическому кроссу

Cпорт

Самую значную перамогу ў сваёй спартыўнай кар’еры атрымаў днямі навучэнец Ушацкай СДЮШАР Максім Магерка. На першынстве вобласці па лёгкаатлетычным кросе, якое праходзіла ў сераду ў Віцебску, наш юны стаер хутчэй за ўсіх пераадолеў кіламетровую дыстанцыю!

Ушачанін апярэдзіў 35 бегуноў свайго ўзросту, якія прадстаўлялі розныя спартыўныя школы і клубы Прыдзвіння. Прычым, зрабіў гэта прыгожа і ўпэўнена: хлопец з Віцебска, які спачатку спрабаваў навязаць яму барацьбу, на фінішы адстаў аж на 6 секунд! “Як удалося перамагчы? Правільна размеркаваў сілы і ўлічыў параду свайго трэнера Таццяны Леанідаўны Клопавай, якая казала, што кросы выйграюцца на ўчастках, дзе трэба бегчы пад гару. Менавіта на такім я паскорыўся – і сапернік не змог падтрымаць тэмп”, – даў нам экспрэс-каментарый наваспечаны чэмпіён. Але, канечне, не толькі тактыка стала асновай поспеху, а і ўпартыя трэніроўкі, надзвычайная мэтанакіраванасць хлопца, які, дарэчы, выканаў нарматыў 1 юнацкага разраду.

Дастойна выступіла ў забегу дзяўчат ушачанка Кіра Ісаева, якая паказала 11 вынік з амаль 40 удзельніц і таксама выканала прыгаданы вышэй нарматыў. Паспрабавалі свае сілы на прэстыжных спаборніцтвах і некалькі іншых выхаванцаў Т.Клопавай: хоць яны змагаліся з больш дарослымі бегунамі, але апынуліся ў сярэдзіне пратаколу і, канечне, набраліся карыснага вопыту.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *