Шесть ушачан пополнят этой весной ряды Вооруженных сил Республики Беларусь

Общество

Шасцёра ўшачан атрымалі ў пятніцу павесткі для праходжання тэрміновай армейскай службы. Па традыцыі, уручаны яны былі ва ўрачыстай абстаноўцы – ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку.

“Мы з вамі знаходзімся на свяшчэнным месцы, дзе пахаваны героі, аддаўшыя свае жыцці за нашу свабоду і незалежнасць. Служыце так, каб быць вартымі іх подзвігу, працягвайце доблесныя традыцыі сваёй малой радзімы!” – давала наказ навабранцам старшыня раённай прызыўной камісіі, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч. А начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Д.Ю.Заікін, уручаючы павесткі, зычыў хлопцам плённых і спакойных армейскіх будняў. Будучыя абаронцы Айчыны ўсклалі кветкі да манумента. А аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падрыхтаваў для іх невялікія падарункі.

У бліжэйшыя дні навабранцы адправяцца ў розныя вайсковыя часці. Аляксандр Калачоў, напрыклад, будзе праходзіць падрыхтоўку ў Аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Барысаве, а Уладзімір Бутоўскі, як і жадаў, стане пагранічнікам. Двое ўшачан папоўняць рады ўнутраных войскаў МУС. А вось Андрэй Пятніца, малады спецыяліст, які працуе інжынерам у адной з ушацкіх гаспадарак, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №70 ад 25 лютага 2020 года “Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці” будзе праходзіць службу ў рэзерве. У пачатку мая ён накіруецца на вайсковыя зборы, пасля чаго вернецца на працоўнае месца.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *