Урожай-2022: как проходит посевная кампания в сельхозпредприятиях Ушаччины

Сельское хозяйство

Восеньскі задзел

Неблагі задзел зрабілі ўшацкія гаспадаркі мінулай восенню на ўздыме зябліва, дзякуючы чаму прыкметна зменшылі фронт работ на вясеннім узворванні. Усяго па раёне пасяўныя плошчы пад яравыя сёлета складуць 8277 гектараў, а заараць давядзецца 3679. Самы вялікі план па гэтым відзе работ у “Маяка-Ушацкага” – 980 га, і гаспадарка ўжо справілася з ім на 75 працэнтаў. Толькі трэць участкаў засталося ўзняць аратым “Агра-Селішча”.

Збожжа кладзецца ў раллю

ААТ “Ільюшынскі” захапіў лідарства па сяўбе яравых зерневых і зернебабовых: на ўчарашнюю раніцу тут было запрацавана 91,7 працэнта запланаваных пад гэтыя культуры плошчаў. Неблагімі тэмпамі ідзе працэс ў “Агра-Селішчы” і “Маяку-Ушацкім”. А вось аграрыі ЗАТ “Віцебск-аграпрадукт”, якія таксама апрацоўваюць ушацкія палеткі, намечаны план у 200 гектараў ужо перасягнулі. У цэлым жа па раёне засеяна зерневымі і зернебабовымі 64 працэнта з запланаваных на гэту вясну 4227 гектараў.

Частку рапсу давядзецца перасеяць

Даволі паспяхова перазімавалі сёлета азімыя збожжавыя культуры. А вось крыжакветныя, на жаль, аказаліся больш уразлівымі да сакавіцкіх маразоў, таму ўсім гаспадаркам давядзецца перасяваць пэўную частку палеткаў. Найбольш пацярпелі глыбачанскія пасевы, дзе рапс загінуў на 78 гектарах, 50 трэба аднавіць у “Ільюшынскім”, а менш за іншых – па 20 га – у “Маяку- Ушацкім” і “Агра-Селішчы”, прычым у апошняй гаспадарцы гэту работу ўжо правялі.

На здымках: механізатары “Маяка-Ушацкага” Рафаіл Мамедаў і “Глыбачан” Аляксандр Малахаў заняты на падрыхтоўцы глебы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *