Семинар по заготовке кормов в сельхозорганизациях прошел на базе филиала «Маяк-Ушачский»

Сельское хозяйство

На базе філіяла “Маяк-Ушацкі” ў суботу прайшоў семінар, прысвечаны корманарыхтоўцы. На ім прысутнічалі ўсе галоўныя спецыялісты гаспадарак, паколькі ў гэтай кампаніі няма незацікаўленых бакоў. Рыхтуюцца сянаж, сілас і сена для жывёлагадоўлі з вырашчанага раслінаводчай галіной. І ўсё гэта застанецца ў полі, калі не інжынерная служба.

Менавіта з наладкі кормаўборачнай тэхнікі распачаўся семінар: настройкі касілак, КВК, грабляў. Навінак сёлета ў сельгаспрадпрыемствах няма, больш таго, пакуль нельга пахваліцца стапрацэнтнай гатоўнасцю тэхнікі. Сярод прыемных змен – дадатковы агрэгат па закладцы сенажу ў стрэйч-плёнку, які з’явіцца ў “Маяку-Ушацкім” і дапаможа “Глыбачанам”. На палетках усіх астатніх гаспадарак як і ў ранейшыя гады будзе працаваць яго аналаг з “Ільюшынскага”. Менавіта такая кансервацыя дае самы якасны корм, калі захавана тэхналогія закладкі. А хібы летась былі з-за недастатковай здрабняльнасці зялёнай масы і адпаведна не вельмі шчыльнага прасавання. Сянаж падкісаў. Грошы на закупку запчастак паступілі, і агрэгат будзе рамантавацца ўласнымі сіламі таварыства.

Каб сёлета атрымаць больш якасныя кармы, улічваліся на семінары і іншыя недахопы леташняй нарыхтоўкі. Па-першае, неабходна адрамантаваць траншэі, большасць з якіх са шчылінамі. Новыя ёсць толькі ў “Глыбачанах” і “Ільюшынскім”. Па-другое, захоўваць тэрміны закладкі, пастаянную трамбоўку і герметычнасць закрыцця. Нельга дапускаць, каб каштоўны корм для малых – сена – ляжала пад адкрытым небам, а сянаж – на зямлі ў буртах. Сёлета неабходна зарулоніць 2400 тон сена, і практычна аднолькава – пад 40 тысяч сенажу і сіласу.

Нельга сказаць, якой атрымаецца кукуруза, а вось ураджаю культурных траў на плошчы 7800 гектараў павінна хапіць на паўтарагадовы запас кармоў і яшчэ на выпас па іх статкаў.

С.БЕЛАГРЫЎЦАЎ,
намеснік старшыні райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *