В рамках акции БРСМ «#Разам з бацькамі» жители микрорайона на Витебской благоустроили детские площадки

Общество

Раённы камітэт БРСМ далучыўся да рэспубліканскага маладзёжнага праекта “#Разам з бацькамі”. Асноўная яго ідэя прапанаваць жыхарам гарадоў і пасёлкаў унесці свой уклад у добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, дзе яны пражываюць.

Ва Ушачах прымеркавалі мерапрыемства да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Абнавіць, пафарбаваўшы дзіцячыя пляцоўкі, лавачкі ў мікрараёне на Віцебскай згадзіліся вельмі многія. Напрыклад, заўсёды актыўная сям’я Святланы і Рамана Фядосенкаў адразу адгукнулася на прапанову: “Чаму б не прыняць удзел у добрай справе? Гэта нашы двары, нашы дзеці, якія тут праводзяць шмат часу. Гэта зусім нескладана”. Іх дачушка Жэня, нягледзячы на ўзрост, пэўна, была самай актыўнай удзельніцай акцыі. З задавальненнем узялі фарбы ў рукі Наталля і Аляксей Шчэрбікі з дачкой Лізай, Марына Андзіна і Сяргей Каваленка з сыночкам. Падтрымала ідэю калег з райкама БРСМ Рыта Хрыпель, якая пакуль знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, гледзячы на маму, актыўнай была і яе маленькая Васіліса. Не засталіся ўбаку сем’і Каваленка, Гушча.

Дзякуючы такому вялікаму дэсанту пляцоўкі на Віцебскай імгненна папрыгажэлі. Варта адзначыць, што працоўная акцыя стала сапраўдным святам: у двары гучала музыка, валанцёры БРСМ выконваючы ролю аніматараў забаўлялі дзяцей, малявалі на асфальце, запускалі мыльныя пузыры, частавалі цукеркамі. Дарэчы, кожная сям’я-удзельніца атрымала ад маладзёжнай арганізацыі Падзякі.

Выдатная ініцыятыва, добрая працоўная акцыя – не чакалі, што навесці парадак павінен хтосьці іншы, не скардзіліся, а самі зрабілі тэрыторыю вакол сябе акуратнай, а яшчэ паказалі прыклад дзецям.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *