«Двина» на ушачских полях

Общество Сельское хозяйство

Некалькі дзён на палетках “Райаграсэрвіса” працуе “Дзвіна” – машына, якая прызначана для падкормкі культур. Такой тэхнікі ў гаспадарках раёна раней не было. Невялікі і кампактны трактар з шасцю гумавымі коламі на звычайных пакрышках не топча пасевы, ахоплівае адрэзак даўжынёй у 20 метраў і вельмі хутка перамяшчаецца там, дзе пакуль не можа праехаць звычайная тэхніка. Запатрабаваная і маючая шмат пераваг у параўнанні з той тэхнікай, якой звычайна вядзецца падкормка культур у нашых сельгаспрадпрыемствах, “Дзвіна” пачала выпускацца ў Верхнядзвінску ў дадатак да мінскага аналага – “Расы”.
Як заўсёды важны фронт работ і добрую тэхніку давяраюць адказным і правераным працаўнікам – за штурвалам “Дзвіны” перадавік гаспадаркі Сяргей Андрэйчык. Хоць у першыя дні выхаду ў поле ўзнікалі пэўныя праблемы і не ўсё атрымлівалася, нават прыйшлося ўжо выклікаць гарантыйшчыкаў, аднак работа ідзе, падкормліваюцца азімыя, прычым на ўчастках з вымачкамі, дзе падкормка была магчыма толькі з верталётаў. Вось-вось у “Райаграсэрвісе” будзе дадзены старт і веснавой сяўбе.  
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *