Самые популярные «Золотой ключик», «Дюшес» и «Крем-сода». Продукция Ушачского филиала облпотребобщества пользуется спросом по всей Беларуси

Экономика и малый бизнес

На рабочым стале начальніка аддзела вытворчасці Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства Уладзіміра Мікалаевіча Кругліка сярод дагавораў і іншых афіцыйных папер – звычайны ліст без штэмпеляў. Але менавіта ён самы важны ў маркетынгавым працэсе вытворчасці і абнаўляецца штодня. Тут назвы напіткаў, аб’ём тары, у якую яны бутылізаваны, і колькасць упаковак – наяўнасць гатовай прадукцыі. І па меры таго як спіс “танее”, ідзе пераналадка лініі па разліве – на іншы састаў ці ёмістасць.

Г.Барысёнак.

Менавіта ў такі перазагрузачны час трапіла ў цэх. З раніцы яшчэ лілі мінеральную ваду “Вечалле” ў паўтаралітровыя бутэлькі, з абеду перайшлі на напіткі ў літровыя – замены адбыліся амаль на кожным станку. У пачатку канвеера Віктар Фёдаравіч Ярмош адкрыў чарговую ўпакоўку прэформ і засыпаў іх у бункер. Маленькія пластыкавыя колбачкі на маіх вачах паступалі на станок па выдзіманні і ператвараліся ў бутэлькі, якія з імгненнай хуткасцю траплялі на разліўны агрэгат. Усё механізавана, аднак без прысутнасці аператара, які кантралюе працэс, не абысціся. Таццяна Аляксееўна Пятніца, напрыклад, зняла з канвеера бутэлек восем і далівала іх уручную. “Перапады ціска былі, – патлумачыла жанчына машынны брак”.

А ля этыкетавальнага станка варажыла адразу некалькі чалавек. У складаных выпадках на дапамогу наладчыку Віталю Дзмітрыевічу Сабіну прыходзіць вядучы інжынер аддзела прамысловасці Мікалай Уладзіміравіч Лёля (на здымку). А менавіта гэты агрэгат у апошні час дастаўляе не проста нязручнасці, а працяглыя замінкі: выходзіў са строю вясной, стаў на два тыдні і ў самы гарачы ліпень.

Сёлета цэхам па разліве напіткаў выпушчана 44 тысячы далаў безалкагольных напіткаў, 28 – мінеральнай і 10 – пітной вады, 0,3 дала энергетыкаў.

– Імпартны, італьянскі, запчастак да яго ў краіне няма, ды і спецыялістаў па рамонце таксама. Ледзь адшукалі “вундэркіндаў”, якія змаглі запусціць, пры гэтым аўтаматычная праграма заменена на ручную настройку, вось і чаруем кожны раз пры замене прадукцыі. Пакуль мужчыны над агрэгатам, Ганна Віктараўна Барысёнак напрактыкаванымі рухамі зрывала няроўна наклееную этыкетку і ўручную мяняла на кандыцыю. Пераходы на новыя віды таксама забіраюць такі дэфіцытны час.

В.Ярмош.

– Няма чым хваліцца, бо адносна мінула года выпусцілі менш прадукцыі. Калі летась у чэрвені было за 30 тысяч далаў, то сёлета толькі 20. Меркавалі зрабіць добры запас у халодныя месяцы, аднак паколькі былі паломкі, ды і сярод інгрэдыентаў многа імпартных, намеры нашы не ажыццявіліся, – расказвае Уладзімір Мікалаевіч. – Аднак, шукалі варыянты, больш выпусцілі пітной вады ў пяцілітровай тары (тэмп росту – 110 працэнтаў), на якую расце запыт. Традыцыйна больш робім напіткаў, чым мінеральнай вады. Добра раскупляюцца ўсе, але з даўніх часоў любімыя ў пакупнікоў “Залаты ключык”, Дзюшэс”, “Крэм-сода”. Пастаўкі адладжаныя, прадукцыя ідзе па ўсёй Беларусі, ды і нават пры такім няўдалым годзе мы працуем рэнтабельна і па напітках, і па яблычным павідле.

Дарэчы, яго вараць нават зараз – заканчваюць запасы пюрэ, што нарыхтавалі летась. Прычым, паралельна з разлівам напіткаў. На вытворчасці занята зусім нямнога работнікаў, сярод якіх сёлета адбылося абнаўленне. Аператарам па разліве прыйшла Т.Пятніца, этыкероўшчыцай Г.Барысёнак і ўжо паспела крочыць па службовай лесвіцы кладаўшчык Ірына Аляксандраўна Арцямёнак. Рабочай на лінію яна прыйшла з прамкамбіната, дзе была швачкай. Хутка абучылася на месцы абсалютна новай вытворчасці, а цяпер ажыццяўляе ўвесь папяровы працэс адгрузкі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *