Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Стома, член Совета Республики, председатель Ушачского раённого Совета депутатов Наталья Маркович и депутаты райсовета посадили аллею молодых деревьев

Год благоустройства

У гэтым месяцы многія беларусы ўносяць сваю лепту ў тое, каб нашы населеныя пункты сталі яшчэ больш зялёнымі і экалагічнымі. Алею маладых дрэўцаў у скверы ля помніка загінуўшым воінам і партызанам ва Ушачах пасадзілі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса.

Для годнай справы аб’ядналі свае намаганні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома, член Савета Рэспублікі, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч, дэпутаты райсавета.
“Сёння мы не толькі сумесна ўдзельнічаем у карыснай акцыі, а і прыгадваем нашых продкаў-герояў, якія аддалі жыццё за тое, каб мы спакойна жылі на гэтай зямлі”, – падкрэсліла Н.Марковіч.

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *