Единый день информирования в коллективе коопзаготпрома

Общество

на мінулым тыдні праводзіла член рэспубліканскай прапагандысцкай групы, намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая. Як і заведзена падчас падобных мерапрыемстваў, прысутным не толькі даводзіцца інфармацыя па вызначанай тэматыцы, але і высвятляюцца праблемы, якія непакояць людзей.
Пра перспектывы развіцця раёна, гарпасёлка прысутным расказаў старшыя райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак. Паколькі пытанняў з залы не паступала, Раіса Пятроўна пацікавілася, як абстаяць справы літаральна ў кожнай галіне жыццядзейнасці. Калі гаворка зайшла пра медыцынскае абслугоўванне, стала вядома, што дзякуючы падтрымцы старшыні Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці Васіля Міхайлавіча Максімава раённая бальніца хутка атрымае абсталяванне для праверкі страўніка, а таксама суперсучаснае – для стаматалагічнага кабінета. Васіль Міхайлавіч прысутнічаў на сустрэчы і пацвердзіў, што гэта праблема даведзена да губернатара вобласці А.М.Косінца і прымаюцца меры, каб ушачане за самым неабходным не ездзілі ў абласны цэнтр ці Полацк. Абмяркоўваліся пытанні гандлю і нарыхтоўчай дзейнасці, пратэрміноўкі тавараў, закупкі лішкаў прадукцыі і сыравіны ў насельніцтва, збор макулатуры, металалому.
В.КАРАЛЕНКА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *