Что делать, если лиса пришла на участок?

Общество

З’яўленне лісіц ці іншых дзікіх жывёлін паблізу ўчасткаў грамадзян ці нават непасрэдна на сядзібе апошнім часам нярэдкасць. Яны могуць быць хворымі на шаленства і ўяўляць небяспеку для людзей. Што рабіць у такім выпадку?

Алгарытм дзеянняў выразна прапісаны ў “Палажэнні аб парадку ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры выяўленні хворай, раненай, траўміраванай дзікай жывёлы, або якой пагражае гібель у выніку стыхійных бедстваў, ці яна можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян”, зацверджаным Пастановай Саўміна ад 11.04.2019г. №237. Ва Ушацкім раёне створана спецыяльная камісія. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі ветстанцыі, прыродаахоўнай інспекцыі, паляўнічай гаспадаркі, ЖКГ. Пры выяўленні дзікай жывёлы неабходна паведаміць у МНС або аддзел унутраных спраў па тэлефонах 101 ці 102. Дзяжурныя звяжуцца са старшынёй камісіі, на месца накіруюцца спецыялісты, будзе прынята рашэнне аб адлове, знішчэнні, здабычы ці іншае.

Спецыялісты ветстанцыі нагадваюць: здаровая жывёла звычайна баіцца людзей, а хворая на шаленства будзе праяўляць агрэсію пры набліжэнні чалавека. Не спрабуйце яе пагладзіць, прыручыць. Будзьце асцярожнымі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *