Мини-лабораторию по производству марихуаны выявили ушачские правоохранители

Происшествия

Спецыяльнае памяшканне для вырабу марыхуаны ноччу 17 лістапада выявілі ўшацкія праваахоўнікі. Яго абсталяваў 34-гадовы мужчына ў адной з кватэр у гарпасёлку.

Падышоў мужчына да працэсу грунтоўна. Вылучыў для сваіх “аграрных” эксперыментаў асобны пакой, абсталяваў яго спецыяльнымі прыборамі для вырошчвання канопляў пры патрэбных умовах. Акрамя гэтага тут знаходзіліся прыстасаванні для курэння гатовага наркотыку, электронныя шалі, кантэйнер з насеннем і ўгнаеннямі.

Была знойдзена і сама марыхуана, якая захоўвалася ў двух шкляных слоіках. Усяго было канфіскавана амаль 500 грамаў гэтага небяспечнага сродку.

Як нам расказалі ва Ушацкім РАУС, мужчына ўжо меў праблемы з законам – у 2009 годзе быў судзімы за захоўванне метамфетаміну. У адносінах яго ўзбуджана чарговая крымінальная справа. Праваахоўнікі правяраюць дачыненне правапарушальніка да распаўсюджвання наркатычных сродкаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *