Цель — только высокие удои

Сельское хозяйство

У жывёлаводаў цяпер, што называецца, гарачы сезон – пачаўся летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы, якая зараз кругласутачна знаходзіцца на полі. Рабочы дзень даярак і тых, хто задзейнічаны на гэтых работах, пачынаецца раніцай а палове пятай, а з вячэрняй дойкі вяртаюцца пасля дзесяці гадзін…
– Хоць і складана, але прывыкаем да такога рэжыму, затое колькі часу на свежым паветры, – гаворыць загадчыца фермы Ліпавец ААТ “Райаграсэрвіс” Праскоўя Васільеўна Каваленка, – пасля пераводу на кругласутачнае ўтрыманне жывёла хутка адаптавалася, стабілізаваліся і пайшлі ў бок павелічэння надоі. Хапае травы, жывёла паводзіць сябе спакойна.
Жывёлаводы названай фермы ў апошнія гады паказваюць толькі добрыя вынікі ў рабоце. Іх надоі адны з высокіх сярод ферм раёна, ды і па якасці малака вызначаюцца. Так, за апошні месяц атрыманая прадукцыя была здадзена толькі вышэйшым сортам і “экстрай”. А надой па гаспадарцы склаў больш 14 кілаграмаў на карову.
П.В.Каваленка ўпэўнена, што поспех у поўнай меры залежыць ад дысцыпліны ў калектыве, толькі тады можна разлічваць на высокія дасягненні. І яе словы трывала падмацоўваюцца справамі. Да прыходу Праскоўі Васільеўны ферма была самай адстаючай у гаспадарцы.
Больш сотні галоў утрымліваецца ў электраагароджы, а таму, каб справіцца, выходзяць па два пастухі ў адну змену. Падчас дойкі ўсе разам працуюць зладжана – даяркі, пастухі, трактарысты.
Выконваюцца і ўсе патрабаванні, асноўнымі з якіх з’яўляюцца якасць прадукцыі, наяўнасць гарачай вады на даільных устаноўках, забяспечанасць кароў вадой, своечасовае перамяшчэнне электраагароджы. А пры такім раскладзе спраў, безумоўна, можна разлічваць на высокія надоі.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: пастух Д.М.Чэпулёнак, даяркі Н.Р.Чарнавусава і Г.С.Хілько, трактарыст Л.Г.Грынкевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *