Новая смена пионерии

В общественных организациях Наши дети

Наш раён вызначаны ў вобласці базавым па патрыятычным выхаванні. У сувязі з гэтым Ушацкая арганізацыя РГА “Белая Русь” рэалізуе на тэрыторыі раёна новы праект грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці пад назвай “Рэха мінулага ў сэрцах нашчадкаў”, які прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў.
У рамках рэалізацыі праекта ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка раённая арганізацыя правяла ўрок мужнасці “Вечны агонь памяці” для вучняў 10-11 класаў. Для іх была наладжана экскурсія па музеі, сустрэча з ветэранамі вайны, прагляд кінафільма “Балада аб мужнасці”.
А нядаўна ў рамках гэтага ж праекту прайшоў урачысты прыём ушацкіх школьнікаў у піянеры. Для дзяцей была арганізавана экскурсія ў музеі, а потым прайшла ўрачыстасць прыняцця іх у піянеры. Падтрымаць і павіншаваць школьнікаў, якія ўступаюць у рады Беларускай піянерскай арганізацыі, прыйшлі сённяшнія і будучыя піянеры. А таксама ветэран вайны Т.Ф.Крахотка, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч, старшыня ветэранскай арганізацыі У.М. Малаткавец. Яны пажадалі дзецям горда несці сцяг сваёй арганізацыі, рабіць шмат карысных спраў і добра вучыцца. Госці і члены савета “Белай Русі” павязалі школьнікам піянерскія гальштукі і ўручылі памятныя падарункі ад арганізацыі.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *