Хозяйства Ушачского района приступили к заготовке кормов

Сельское хозяйство

Неўзабаве надышла адна з важных сельскагаспадарчых кампаній – нарыхтоўка кармоў. На гэтым тыдні прайшоў раённы семінар, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак, былі абмеркаваны асноўныя пытанні правядзення корманарыхтоўкі. 

Акрэслены задачы

У мінулым годзе гаспадаркі раёна выдатна папрацавалі ў час корманарыхтоўкі, заклалі вялікую колькасць кармоў, чым задаволілі свае патрэбы і нават прадалі кармы такім раёнам, як Пастаўскі, Верхнядзвінскі, Расонскі на суму 557 мільёнаў рублёў. Прычым, гэта былі якасныя кармы. Сёлета запланавана нарыхтаваць 28 тысяч кармавых адзінак травяністых кармоў, што складае прыкладна 27 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Перш чым абмеркаваць ход корманарыхтоўкі намеснік начальніка райсельгасхарча Г.Р.Чабатар падвёў вынікі пасяўной. Усе сельгаспрадпрыемствы хоць і не дасеялі запланаваныя гектары, аднак адносна мінулага года пасеялі больш і наогул спрацавалі нядрэнна. Бачны зрухі па якасці сяўбы ў лепшы бок, што ў многім залежала ад тэхнікі. Цяпер перад працаўні- камі стаіць задача дасеяць кукурузу, з якой атрымліваецца выдатны корм, а таксама весці падкормку, падсеў траў, хімічную праполку, тым больш што неабходнымі прэпаратамі гаспадаркі забяспечаны на 100 працэнтаў.
Што да корманарыхтоўкі, то для эфектыўнасці і якасці корму перад гаспадаркамі пастаўлена задача абавязкова арганізаваць кругласутачную трамбоўку. Таксама неабходна падрыхтаваць сянажныя траншэі для закладкі і пад’езды да іх. Яшчэ не ва ўсіх гаспадарках гэта зроблена. Першы ўкос траў плануецца завяршыць да 25 чэрвеня.

Якасць

Бадай, асноўнае – якасць закладзеных кармоў. Гэта зазначыў падчас семінара і галоўны ветэрынарны ўрач В.У.Даўгаполаў. Як і ў папярэднія гады, будзе створана спецыяльная мабільная група па праверцы якасці. У мінулым годзе ў раёне першым класам было закладзена 79 працэнтаў кармоў, другім – 21. Самыя якасныя кармы атрымалі ААТ “Дземенец”, “Ільюшынскі”. На якасць ўплывае як аператыўнасць закладкі, так і параметры вільготнасці і тэмпературы. Самае лепшае сена для кармлення цялят з першага ўкосу і неперарослай травы.

Тэхніка

У асноўным усе гаспадаркі, за выключэннем КУСГП “Дубраўка”, падрыхтавалі неабходную тэхніку да корманарыхтоўкі, прайшлі тэхнічнае абслугоўванне. У бліжэйшы час раён атрымае два высокапрадукцыйныя кормаўборачныя камбайны КВК-800. У “Райаграсэрвісе” з’явяцца новыя прэс і касілка.
Звернута ўвага прысутных і на стан мехдвароў, трэба абкошваць іх тэрыторыі, падтрымліваць парадак.

Аплата і ўлік

Намеснік начальніка райсельгасхарча па эканоміцы В.Л.Хамёнак нагадала прысутным пра ўлік, рэкамендацыі на корманарыхтоўцы, кантроль за выкарыстаннем гаруча-змазачных матэрыялаў.
Стымулам да работы, безумоўна, з’яўляецца аплата працы. Зыходзячы з норм выпрацоўкі і з улікам якасці работ, рэкамендавана ўстанавіць расцэнкі аплаты аднолькавыя ва ўсіх гаспадарках.
У раённай газеце “Патрыёт” зацверджана Дошка гонару, куды будуць заносіцца прозвішчы лепшых механізатараў, занятых на корманарыхтоўцы. Таксама па дзвюх намінацыях: машыністы кормаўборачных камбайнаў і вадзіцелі на адвозцы аб’- яўлена абласное спаборніцтва.
* * *
Прадоўжылася абмеркаванне пытанняў на палетках “Райаграсэрвіса”, дзе поўным ходам ужо працавала тэхніка, і ішла нарыхтоўка кармоў.  
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *