Жатва-2011: в ОАО «Ільюшинский» умеют поощрять лучших

Сельское хозяйство

Яшчэ ў сярэдзіне тыдня ў “Ільюшынскім” была намалочана тысяча тон зерня, і гэта толькі пачатак масавай уборкі. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы складае больш 26 цэнтнераў з гектара. Ва ўсю кіпіць работа – з раніцы да позняга вечара працуе тэхніка на палях, не спыняецца наогул работа новага зернесушыльнага комплексу. 
Пачалі жніво з уборкі азімага рапсу – запатрабаванай у апошні час культуры, каля двухсот тон было здадзена ў дзяржзаказ. Цяпер жа ў першую чаргу стаіць задача выканаць план здачы зерня дзяржаве, а гэта 930 тон. Хоць і ёсць магчымасць здаваць зерне павышанай вільготнасці, каб не губляць грошы, усё намалочанае абавязкова ачышчаюць і дасушваюць.
Спякотны сонечны дзень. Прыемна глянуць на роўнае жоўтае поле, без палегліцы, па якім ідуць камбайны. За ўборкай элітнай пшаніцы і давялося застаць тэхніку недалёка ад Ільюшына. Хутка напаўняліся бункеры камбайнаў, сухое зерне сыпалася ў машыны. Пэўна, ад таго і настрой у работнікаў быў узняты, бачна задаволенасць сваёй працай.
З вопытнымі і праверанымі кадрамі тут праблем не ўзнікае, працуюць сумленна і добра разумеюць яны сваю важную місію і адказнасць за ўраджай, таму і не гоняцца адзін за адным, робяць стаўку на якасць. Тым не менш дух спаборніцтва, канечне, прысутнічае, таму што ўмее адміністрацыя гаспадаркі яго прыпадняць. У час важных сельскагаспадарчых кампаній у “Ільюшынскім” заўсёды заахвочваюць лепшых. Сёлетняе жніво не выключэнне. Кожны тыдзень вызначаюцца перадавікі сярод камбайнераў і вадзіцеляў на адвозцы, якія і атрымліваюць прэміі. Пасля завяршэння жніва будуць падведзены канчатковыя вынікі і вызначаны абсалютныя пераможцы. На гэтым жа тыдні лідарам сярод камбайнераў стаў экіпаж Мікалая Казачонка і Аляксандра Базылева, а на адвозцы – малады вадзіцель Раман Шопа. 
Усяго ж на палетках сельгаспрадпрыемства працуе 9 камбайнаў, адзін з іх атрыманы ў гэтым годзе якраз перад пачаткам работ. За кожным замацавана адзінка для адвозкі. Палова тэхнікі працуе ў Ільюшыне, астатнія збіраюць ураджай на старасельскіх землях.
Наогул жа сельгаспрадпрыемству неабходна сабраць ураджай з плошчы ў 2416 гектараў. Ужо ўбрана 21% плошчаў і, нягледзячы на самыя вялікія аб’ёмы работ, яны лідзіруюць па тэмпах уборкі, а значыць у чарговы раз паспяхова справяцца.
В.ПОЛАЗАВА.

На здымках: А.Базылеў, М.Казачонак, І.Кулянок, А. Спірыдзёнак; У.Лёля, Р.Шопа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *