Ищем лучшее молодёжное подворье!

Образование и молодежь

Ёсць у нашых населеных пунктах маладыя сем’і, якія вядуць прысядзібную гаспадарку, апрацоўваюць свой участак і з’яўляюцца прыкладам для многіх іншых.
У гэтым годзе праводзіцца раённае спаборніцтва на лепшае сельскае маладзёжнае падвор’е, мэтай якога і з’ўляецца выяўленне маладых сямей, якія вядуць прысядзібную гаспадарку на высокім ўзроўні, а таксама прыцягненне моладзі да рэалізацыі дзяржаўнай аграрнай палітыкі, добраўпарадкавання і вядзення здаровага ладу жыцця.
Прыняць удзел у спаборніцтве могуць усе жадаючыя маладыя сем’і, якія знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, маюць дзяцей, вядуць гаспадарку. У ходзе спаборніцтва ўлічваецца выкананне санітарных норм і патрабаванняў утрымання падвор’яў, арыгінальнае афармленне жылога дома, вядзенне здаровага ладу жыцця, удзел у грамадскім і культурным жыцці населенага пункта, стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця дзяцей у сям’і, захаванне працоўнай дысцыпліны.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у спаборніцтве або ведаеце пра такія маладыя сем’і, якія могуць паслужыць дастойным прыкладам для астатніх, паведамляйце ў аддзел райвыканкама па справах моладзі, сельскія Саветы дэпутатаў.
Пераможца будзе ўзнагароджаны памятным падарункам і дыпломам. Конкурс праводзіцца да 15 кастрычніка 2011 года.
Н.ГАРДЗІЁНАК,
начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *