Новые конкурсы и акции БРСМ: участвуем и побеждаем!

Образование и молодежь

Моладзь за здаровы лад жыцця!”

Пад такой назвай з 20 жніўня па 15 верасня праводзіцца конкурс творчых работ сярод членаў БРСМ па наступных намінацыях: фатаграфія – прымаюцца работы ў фармаце А3 (фатаграфія, фотакалаж і інш.) з прыкладаннем малюнка ў электронным выглядзе; літаратурная творчасць – лічылкі, вершы, песні, сцэнарыі казак і спектакляў; малюнак і сацыяльны плакат – прымаюцца малюнкі і плакаты на паперы ў фармаце А2, якія могуць быць выкананы ў любой тэхніцы.
Работы прымаюцца да 16 верасня раённым камітэтам БРСМ па адрасе: вул.Ленінская,12, каб.40 (тэлефон – 2-17-84).
Пры падвядзенні вынікаў улічваецца змястоўнасць і адпаведнасць работы тэме, арыгінальнасць ідэі, творчая задума і мастацкі ўзровень.
Пераможцы конкурсу па намінацыях атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі. Лепшыя работы будуць выстаўлены ў выставачнай зале музея народнай славы, а таксама выкарыстоўвацца ў мерапрыемствах па прапагандзе здаровага ладу жыцця, выдання буклетаў з указаннем аўтарства.

Конкурс падпісчыкаў

Раённы камітэт БРСМ аб’яўляе аб правядзенні конкурсу “У будучае са “Знамёнкай” сярод падпісчыкаў на маладзёжную газету “Знамя юности”. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падпісацца на выданне на месяц або на 4 квартал і даслаць у раённы камітэт квітанцыю падпіскі або яе копію да 30 верасня. У гэты ж дзень адбудзецца розыгрыш прызоў.
У конкурсе прымаюць удзел як індывідуальныя, так і ведамасныя падпісчыкі. Шчасліўчыкі, чые падпісныя квітанцыі члены камісіі выцягнуць выпадковым выбарам з барабана, атрымаюць прызы і сувеніры ад раённага камітэта БРСМ.
Нагадаем, што для членаў БРСМ дзейнічае льготная падпіска на маладзёжнае выданне.

З добрым сэрцам

Актывісты саюза моладзі пастаянна аказваюць пасільную дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка. Наведваюць іх падчас розных святаў, займаюцца зборам рэчаў для іх. З 22 па 29 жніўня маладзёжны валанцёрскі рух БРСМ “Добрае сэрца” праводзіць акцыю “Наш дом – дзіцячаму дому” па зборы рэчаў, школьных прылад, грашовых сродкаў да новага навучальнага года. Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы дзецям, звяртайцеся ў раённы камітэт БРСМ.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *