Горячее время подготовки к холодам

Общество

Цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў Беларусі, усё роўна хутка зменіцца зімнімі халадамі. Таму своечасовая падрыхтоўка аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў ацяпляльны перыяд іграе не апошнюю ролю ва ўстойлівым і надзейным забеспячэнні прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і насельніцтва раёна цяплом.
Работнікі Ушацкай жыллёва-камунальнай службы стараюцца міжацяпляльны перыяд выкарыстаць у поўным аб’ёме. На ўчастку ацяпляльных кацельняў выконваецца шмат падрыхтоўчых мерапрыемстваў: выпрабаванняў кацельняў і цеплатрас, рамонт і прамыўка катлоў і сістэм ацяплення, рэвізія і рамонт  запорнай арматуры на цепласетках, замена пашкоджаных участкаў, аднаўленне цеплавога абсталявання. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва. Хутка завершыцца замена цеплатрасы па вуліцах Ленінскай і Фрунзе, дзе ўстанаўліваюцца новыя трубы.
Вельмі важны ўчастак работы жыллёва-камунальнай службы – гэта, безумоўна, абслугоўванне жылфонду, плошча якога па раёне складае 98,5 тысячы квадратных метраў. Ужо выкананы вялікі аб’ём работы па капітальным рамонце жылля, заканчваецца рамонт дома №2 па вуліцы Ленінскай. Працягваецца рамонт печаў насельніцтва. У жылфондзе і арганізацыях раёна выпрабоўваюцца і прамываюцца цепласеткі.  
Падрыхтоўка сiстэмы цепла- i водазабеспячэння жылфонду i iншых аб’ектаў камунальнай гаспадаркi да нармальнага функцыянавання ў ацяпляльны перыяд праходзіць без эксцэсаў. Аднак якасць гэтай падрыхтоўкі да зімы ўсё ж стане дакладна вядома толькі з надыходам халадоў.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
На здымках: слесары-цеплатэхнікі ЖКГ І.С.Бурак, В.М.Матвеенка і М.І.Шах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *