Не просто работает — летает! Возле «Белагропромбанка» в Ушачах установлен новый банкомат

Общество

Калі ўбачыла перад банкаматам “Белаграпрамбанка” чаргу, хацела ўжо развярнуцца назад, ды прыкмеціла, як хутка яна рухаецца. Хвіліна, і чарговы кліент укладваў у кашалёк наяўныя. Яшчэ некалькі, і ўжо я забірала з банкамата сваю разліковую картку. Сказаць, што працуе сістэма хутчэй – нічога не сказаць. Калі раней абсталяванне доўга думала пасля кожнага дотыку да клавіш, то зараз проста лётае.

Рады замене абсталявання як супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг №237, так і кліенты, паколькі былы банкамат састарэў не толькі маральна і вельмі часта ламаўся. Выконваючы просьбы нашых чытачоў, рэдакцыя газеты накіроўвала кіраўніцтву “Белаграпрамбанка” крытычныю публікацыю. Адказваючы на яе, банкамат у гарпасёлку абяцалі замяніць у 2020 годзе – і слова стрымалі.

Нямецкае абсталяванне – новага пакалення, якое не толькі хутка “думае”, але і аснашчана многімі дадатковымі функцыямі. Клавіятура закрыта з трох бакоў, таму нельга падгледзець персанальны код, устаноўлена не адна, як раней, а некалькі відэакамер, што дазволіць у спрэчным выпадку лёгка пераканацца, хто рабіў разлікі. Да клавіятуры можна наогул не датыкацца – паслухаецца – праўда, гэта функцыя пакуль не выкарыстоўваецца, але стане магчымай у будучым. Дарэчы, як паведамілі інкасатары, якія абслугоўваюць нашу зону, аналаг ёсць толькі ў Наваполацку і належыць “Беларусбанку”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *