Выездной приём в Глыбочке

Общество

У пятніцу выязны прыём у вёсцы Глыбачка Ушацкага сельсавета праводзіў кіраўнік справамі райвыканкама Яўген Сцяпанавіч Гарановіч. Магчымасцю атрымаць адказы на месцы скарысталася толькі адна жанчына, якая пыталася, якія дакументы патрэбны для мэтавага накіравання сына ў аграрны каледж, а таксама прасіла ссекчы бярозы, якія даюць цень вакол дома.
Яўген Сцяпанавіч адразу звязаўся з юрысконсультам райсельгасхарча А.Г.Кандрацкай, якая растлумачыла ўмовы атрымання мэтавага накіравання. Ранейшыя патрабаванні – два апошнія гады пражывання ў сельскай мясцовасці, не меней 5 балаў у атэстаце па профі- льным прадмеце, на спецыяльнасць тэхніка-механіка давядзецца здаваць два экзамены. Праўда, усё гэта стане магчымым пасля таго, як накіраванне дасць кіраўнік сельгаспрадпрыемства. Гэта сёлетняе новаўвядзенне. Паколькі старшыня СВК “Дземенец” Аляксандр Віктаравіч Шарыпенка прысутнічаў на прыёме, то адразу даў згоду на накіраванне, тым больш што добра ведае сям’ю.
Каб высветліць сітуацыю з бярозамі, удзельнікі прыёму пад’ехалі да дома заяўніцы (на здымку). Дрэвы сапраўды растуць практычна з усіх бакоў. Аднак справа з высечкай для арганізацый няпростая. Як вядома, калі растуць на тэрыторыі ўласнага дома, то гэта клопат саміх гаспадароў. Тут жа дом ведамасны, а тэрыторыя навокал належыць Ушацкаму сельскаму Савету, старшыня якога Васіль Іванавіч Шнітко паабяцаў разабрацца і па магчымасці дапамагчы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *