«Я, ты, он, она — сильная страна!»

Образование и молодежь

У верасні споўнілася 9 год з дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На першага верасня колькасць членаў Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ складае 688 чалавек, гэта 26 працэнтаў ад агульнай колькасці моладзі раёна. У складзе раённай арганізацыі 58 пярвічных.
У рамках святкавання дня ўтварэння БРСМ у раённым Доме культуры прайшла тэматычная дыскатэка «Я, ты, он, она – сильная страна», падчас якой моладзі было прапанавана скласці свае віншаванні і пажаданні саюзу моладзі і пакінуць іх у спецыяльнай скрыні. Раённы камітэт удзячны за ўсе віншаванні, якія паступілі ў адрас аб’яднання, вось адно з іх, яго аўтары – Максім Кашко і Уладзіслаў Іваноў:
БРСМ мы поздравляем,
Всей ушачской толпой!
Чтоб добра большая чаша
Вечно не была пустой,
Чтоб глаза всегда сияли,
Чтоб светилось счастье в них,
Чтобы больше было смеха…
Было больше молодых!
Дзверы грамадскай арганізацыі адчынены для кожнага, тут гатовы падтрымаць маладых людзей ва ўсіх высакародных справах, ператварыць цікавыя ідэі ў рэальнасць.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *