«Включайся!» Конкурс бизнес-проектов среди молодёжи

Образование и молодежь

З 20 верасня па 20 лістапада ў рамках праекта па падтрымцы і развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва “Уключайся!” Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі конкурс бізнэс-праектаў для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. Праект накіраваны на стымуляванне інтарэсаў моладзі да адкрыцця ўласнай справы, стварэнне ўмоў для актыўнага прыцягнення маладых людзей да прадпрымальніцкай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: сфера паслуг (у тым ліку турыстычны бізнэс і аздараўленне, ІТ-тэхналогіі, рэкламны бізнэс і інш.), вытворчая сфера, інавацыйная прадпрыемства і сфера навукова-адукацыйнага развіцця.
Калі ў вас ёсць жаданне ўвасобіць у рэальнасць свае ідэі і праекты, удзельнічайце ў конкурсе. Пераможца атрымае грашовы гранд і зможа выкарыстаць яго на рэалізацыю ўласнага бізнэс-праекта. За даведкамі звяртайцеся ў раённы камітэт БРСМ па адрасе г.п.Ушачы, вул.Ленінская,12, каб.40 або па тэлефоне 2-17-84.
А.ШАЛАК,
першы сакратар РК БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *