Месячник по обучению населения правилам пожарной безопасности

Cлужба-101

З 1 па 31 кастрычніка ў вобласці праходзіць месячнік па абучэнні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. У першую чаргу ён накіраваны на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх. Праблема гэтая застаецца даволі актуальнай, бо за 9 месяцаў бягучага года ва Ушацкім раёне адбылося 30 пажараў, загінула 7 чалавек, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года адбылося 20 пажараў і загінула 3 чалавекі. Агульны эканамічны ўрон ад пажараў склаў больш за 494 мільёны рублёў.
У час месячніка абследуюцца домаўладанні адзінокіх грамадзян, пенсіянераў, інвалідаў, мнагадзетных сямей, а таксама ўдзяляецца ўвага асобам з так званай групы рызыкі, у якую ўваходзяць нядобранадзейныя сем’і, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Пры гэтым на асаблівым кантролі знаходзіцца рамонт няспраўнага пячнога ацяплення і электраправодкі.
На прадпрыемствах, у арганізацыях, навучальных установах супрацоўнікі МНС праводзяць прафілактычныя размовы, выступленні на тэму пажарнай бяспекі.
А.ПОЛАЗАЎ,
старшы інспектар
дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *