Хозяйка «тыквенной горы»

Общество

Уласна кажучы, з гераіняй знакамітай казкі Паўла Бажова ў Раісы Іванаўны Шаўчэнка з вёскі Чарсцвяды агульнага няшмат. Хіба толькі жаночая прывабнасць. А вось розніца ў тым, што наша гераіня ахвотна дзеліцца з людзьмі сваім “багаццем” – нават той, хто выпадкова зазірне да яе ў дом, не пакіне яго без якога-небудзь гасцінца ці пачастунка. Рэдка сустрэнеш такую пазітыўную, добразычлівую, душэўную жанчыну. Раіса Іванаўна не баіцца цяжкай вясковай працы, трымае вялікую гаспадарку, а які прыгожы ў яе падворак! І прырода адорвае гаспадыню за дабрыню і працавітасць шчодрым ураджаем: вунь якая гара гарбузоў вырасла сёлета на яе градках! Спрабавалі жартам падлічыць колькасць пузатых пладоў, ды стаміліся, дайшоўшы да сярэдзіны другой сотні – куды там “меднай” гаспадыні з яе малахітам… 
* * *
Паважаныя чытачы, конкурс “Дзіва на градцы” набліжаецца да завяршэння. Калі вы яшчэ не паспелі пазнаёміць нас з адметнымі экзэмплярамі вашага ўраджаю, паспяшайцеся патэлефанаваць на рэдакцыйны нумар. Нагадваем, што пераможца атрымае бясплатную квартальную падпіску на “Патрыёт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *