«Радуга семейных талантов» — конкурс для всей семьи!

Общество

Ваша сям’я дружная і актыўная, вы любіце разнастайна праводзіць свой адпачынак і не замыкацца ў кругу сваёй сям’і, ёсць месца творчасці ці ў вас маюцца пэўныя таленты? Тады ў вас ёсць выдатная магчымасць для раскрыцця вашага патэнцыялу і пазітыўнага праводжання вольнага часу. Аддзел культуры райвыканкама і Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” праводзіць раённы конкурс “Вясёлка сямейных талентаў”. Больш падрабязна пра яго нам расказала галоўны спецыяліст аддзела культуры М.А.Шаўчэнка:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя сем’і без абмежавання ва ўзросце. Конкурс уключае наступныя этапы: візітная картка сям’і (5 хвілін), выстава кулінарных вырабаў “Любімая страва сям’і”, творчы конкурс (нумар мастацкай самадзейнасці ад кожнай сям’і), фотавыстава, выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мой утульны дом”. Журы ацэніць арыгінальнасць выступленняў, творчы падыход, артыстычнасць і сцэнічную культуру. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Акрамя гэтага, устаноўлены спецыяльныя прызы “За артыстычнасць”, “За арыгінальнасць”, “Прыз сімпатый гледачоў”.
Конкурс “Вясёлка сямейных талентаў” пройдзе ў раённым Доме культуры 25 лістапада, падаць заяўку на ўдзел трэба ў раённы метадычны цэнтр аддзела культуры па тэлефоне 2-15-67.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *