У загс па папярэднім запісу

Общество

Сёння кожны з нас цэніць свой час, а калі проста не мае яго на тое, каб марна траціць на чэргі, дзе б яны ні былі. Мы ў аддзеле загс Ушацкага райвыканкама заўсёды імкнёмся рабіць усё як мага зручней для людзей, аднак здараецца, што і не выслухаеш чалавека ў адну хвіліну, бо ўжо ёсць на прыёме людзі. Паток грамадзян у нас вялікі, толькі ў студзені гэтага года выдадзена 141 даведка, а звяртаюцца не толькі за гэтым. Менавіта таму хачу яшчэ раз нагадаць ушачанам, што ў загсе існуе папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне. Гэта азначае, што вы самі, ці вашы родныя могуць прыйсці ці патэлефанаваць у аддзел загса (2-17-85) і запісацца на пэўны час. Ведаючы, колькі займае, напрыклад, працэдура ўстанаўлення бацькоўства, мы папярэдзім іншых грамадзян і адразу прымем вас, падрыхтаваўшы ўсё неабходнае. Што датычыцца папярэдніх кансультацый, то іх, калі не патрабуюць дадатковага высвятлення абставін, людзі атрымліваюць адразу, як патэлефанавалі. У мінулым годзе гэтым правам скарысталася 29 грамадзян, а на прыём па папярэднім запісу прыйшоў 41 чалавек.

На падставе тэлефонных заявак было выдадзена 3 даведкі аб запісах акта грамадзянскага стану, столькі ж у студзені гэтага года. Гэта вельмі зручна для маці, якія выхоўваюць немаўля і якім няма каму дапамагчы.

Мяркую, што ведаючы пра такія формы работы, правам папярэдняга запісу сёлета скарыстаецца больш людзей.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *