Валянціна Касяк

Ими гордятся

Валянціна Сяргееўна Касяк пачала сваю працоўную дзейнасць у КУСГП “Касары” ў 1996 годзе аператарам машыннага даення малочнатаварнай фермы Башоўка. Пасля рэарганізацыі гаспадаркі ў 2003 годзе пераведзена аператарам машыннага даення МТФ Цыганок-3 КУСГП “Вялікадолецкае”.

За час работы ў гаспадарцы зарэкамендавала сябе добрасумленным, працалюбівым работнікам. Валянціна Сяргееўна вызначаецца высокай працаздольнасцю, настойлівасцю ў дасягненні пастаўленай мэты, з году ў год дабіваецца высокіх вынікаў.

Калі ў 2007 годзе надой на карову складаў толькі 2753 кілаграмы, то ў 2008-м дасягнуў 4339 кілаграмаў, стаў лепшым паказчыкам сярод усіх аператараў раёна. За мінулы год ад кожнай каровы надоена амаль па пяць тысяч кілаграмаў малака.

В.С.Касяк карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у калектыве, яе прозвішча занесена на раённую Дошку гонару.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *