ТЦСОН Ушачского района продолжает гуманитарный проект совместно с благотворительной организацией «Каритас»

Общество

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягвае гуманітарны праект сумесна з дабрачыннай арганізацыяй “Карытас”. На гэтым тыдні 50 сем’яў з ліку шматдзетных і інвалідаў першай ці другой груп папоўнілі свае падворкі нясушкамі. Яшчэ 39 восенню атрымаюць саджанцы пладовых дрэў.

Ля ветстанцыі – шарэнгі машын з усяго раёна. Яно і зразумела: на крылаты падарунак можа разлічваць толькі той, хто пражывае ў прыватных дамах. Дзмітрый Маслюк, на падворку якога ў аграгарадку Глыбачка хапае самай рознай жыўнасці, упершыню папаўняе пагалоўе бясплатна. Даведаўся пра такую магчымасць інвалід ІІ групы выпадкова і сам звязаўся з ТЦСАН. Мнагадзетная сям’я Лукашэвічаў у спіс трапіла б абавязкова, як і іншыя, што маюць такі статус. Але толькі летась справілі наваселле ў доме ў Гуце, дзе і пачнуць разводзіць падсобную гаспадарку. А вось Тамара Крыскевіч з Арэхаўна засведчыла, што вельмі задаволена пародай курэй – нясуць буйныя яйкі. Ды і груша і яблынька ўжо пладаносяць – жанчына не першы раз атрымлівае гуманітарку.

  • Падчас акцыі супрацоўнікі ТЦСАН правялі “Сацыяльную прыёмную”: адказвалі на пытанні аб паслугах і ўмовах аказання адраснай дапамогі.

“Хачу нагадаць, што адпаведнасць кожнай кандыдатуры ўмовам адбору, які вызначае “Карытас”, мы пацвярджаем дакументамі. У першачарговыя спісы на дапамогу трапляюць інваліды, мнагадзетныя, апякунскія сем’і, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў ТЦСАН або наведваюць аддзяленне рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, – тлумачыць дырэктар цэнтра Кацярына Коршун. – І, канечне, тыя з іх, хто не атрымліваў дапамогу больш двух гадоў.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *