Светлана Лапицкая

Творчество наших земляков

 

Замітусіўся недаспаны золак…

Жыццё заўсёды

спраў так густа сыпле.

 

Дзень праляціць, ужо і адвячорак

Чакае, хто яго чароўнасць вып’е.

 

У час, калі заранак паліць вечар,

У час, калі ўсялякае магчыма,

Распраў свае натомленыя плечы,

Спыніся, клапатлівая жанчына.

 

Пакуль неонавыя промні поўні

Праз шыбіны пяюць шырока, шчыра,

Прыемнае, шчаслівае ўспомні,

Спыніся, клапатлівая жанчына.

 

Пакуль іскрыцца зорная дарога,

Свядомасць хат спаўюць карункі мроі,

І сцішыцца часовая трывога,

Узнімецца трывалае, жывое.

 

І перш, чым у шчаслівы сон упасці,

Пяшчотнае спазнай выратаванне,

Адчуй нарэшце: музыка кахання

Гучыць акордам вечнасці і шчасця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *