На счету Ушачской районной организации РОО «Белая Русь» много добрых дел

На рахунку Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” шмат добрых спраў. І ўсе яны грунтуюцца на важнейшым прынцыпе: рэальная дапамога – канкрэтным людзям. У чарговы раз упэўніцца ў гэтым давялося на мінулым тыдні, калі разам з актывістамі грамадскага аб’яднання накіравалася ў вёску Весніцк да Людмілы Афанасьеўны Вінаградскай і яе дачкі Алены, інваліда І групы. Нагодай […]

Продолжить чтение

1 сентября открывается сезон охоты на бобра, норку, ондатру

З 1 верасня адкрываецца паляванне на бабра і выдру. Яно дазваляецца ў светлы час сутак. Спосабы палявання: ружэйны – з засады, з падыходу з выкарыстаннем наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічых лукаў і арбалетаў; безружэйны – капканамі №3-7, пасткамі (акрамя […]

Продолжить чтение

В напряжённом режиме из-за дождей работают работники ДРСУ-105

У напружаным графіку працуюць зараз рабочыя Ушацкага ДРБУ-105, на балансе якога ўсе гравійкі нашага раёна. Месцамі яны моцна пацярпелі ад працяглых дажджоў. Дарожнікі стараюцца ліквідаваць наступствы стыхіі, вядуць падсыпку і грэйдзіраванне дарог, убіраюць з праезнай часткі буралом, але адразу ўсюды не паспееш. Пра гэта тлумачыў грамадзянам падчас “прамой лініі” дырэктар прадпрыемства Анатоль Іванавіч Коцур. Пытанні […]

Продолжить чтение

Не за горами отопительный сезон. Самое время подготовить отопительные печи

Не за гарамі зімовыя халады, дбайныя гаспадары загадзя заняліся падрыхтоўкай свайго жылля да ацяпляльнага сезона. Хоць у наш час шырокае распаўсюджанне атрымала цэнтральнае і газавае ацяпленне, пячное таксама сустракаецца дастаткова часта. Яшчэ ёсць час зрабіць рамонт і прывесці ў пажарабяспечны стан печы ў жылых дамах і гаспадарчых пабудовах. Нярэдка пры няправільным абсталяванні печы або парушэнні […]

Продолжить чтение

Быстро…к трагедии. В этом году на территории области произошло 13 аварий по вине мотоциклистов

З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 13 аварый па віне матацыклістаў – у выніку 11 чалавек атрымалі траўмы і 4 загінулі. За гэты ж перыяд супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі выяўлена больш за 2390 парушэнняў Правілаў дарожнага руху: у 168 выпадках вадзіцелі знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, звыш 300 кіравалі мотатранспартам, не маючы вадзіцельскага […]

Продолжить чтение

Как наладить отношения с пожилым человеком? Советы психолога

Часта ў зносінах з пажылымі сваякамі мы сутыкаемся з шэрагам праблем, якія беспадстаўна спісваем на старэчую адсталасць ці адвечную праблему бацькоў і дзяцей. Між іншым, прычынай узнікнення “вострых вуглоў” могуць стаць пэўныя праблемы са здароўем. Даць кваліфікаваныя тлумачэнні па гэтым пытанні, вызначыўшы асноўныя стратэгіі паводзін з людзьмі ва ўзросце, мы папрасілі псіхолага аддзялення сацыяльнай адаптацыі […]

Продолжить чтение

На Витебщине определены сроки начала сбора брусники и клюквы

Тэрміны пачатку збору брусніц і журавін на Віцебшчыне вызначаны па выніках маніторынгу навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь – гэта 20 жніўня і 6 верасня адпаведна. Падчас збору ягад нельга прымяняць механічныя прыстасаванні, забараняецца збіраць брусніцы з утрыманнем няспелых ягад больш 1 працэнта, журавіны – больш 5 працэнтаў.

Продолжить чтение

Бригада каменщиков Ушачской ПМК-66 трудится на строительстве 40-квартирного дома в Ушачах

Брыгада муляраў Ушацкай ПМК-­66, якой у пошуках работы давялося паездзіць па суседніх раёнах, зараз працуе ў гарпасёлку на будаўніцтве 40-­кватэрнага дома. І робіць гэта з добрым настроем, бо хоць і прывыклі работнікі да камандзіровак, але працаваць на месцы, ля сваіх сямей, куды зручней. “Усе гэтыя дамы, за выключэннем аднаго, мы ўзводзілі!” – з вышыні другога […]

Продолжить чтение

Сюда вернулась жизнь. Ушачские строители с оптимизмом встретили свой профессиональный праздник

Менавіта такія словы напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў давялося пачуць не ад аднаго работніка ДКУБП “Ушацкая ПМК-­66”. Прадпрыемства, існаванне якога яшчэ напачатку года было пад пагрозай, зараз дзейнічае, пакрыху вызваляецца ад даўгоў. І, што самае галоўнае, працуе не толькі на знакавых аб’ектах гарпасёлка, а і выношвае планы на будучыню. Пра стан спраў і перспектывы развіцця асноўнай […]

Продолжить чтение

Более 30 лет в строительной организации отработала Вера Петровна Кандакова

Застаць на месцы загадчыка вытворчасці галоўнай будаўнічай арганізацыі раёна – ПМК-66 Веру Пятроўну Кандакову аказалася не так проста. Мноства рабочых пытанняў не дазваляюць ёй сядзець у кабінеце. Адправіўшы з тэрыторыі бетонамяшалку на аб’ект, яна вылучыла хвілінку для размовы, але паралельна яшчэ адказвала на тэлефонныя званкі, абяцаючы хутка быць на месцы. Здавалася б, не жаночая гэта […]

Продолжить чтение

Районный комитет БРСМ приглашает всех желающих принять участие в благотворительной акции «В школу с «Добрым сердцем!»

Належным чынам падрыхтаваць дзіця да новага навучальнага года – задача не з простых нават для забяспечаных бацькоў. А для мнагадзетных і малазабяспечаных сямей гэтая місія, увогуле, становіцца праблемай. Аднак у нашых з вамі сілах аблегчыць гэты клопат тым, хто па розных прычынах перажывае складаны перыяд. Датычыцца гэта і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку гарпасёлка. Раённы камітэт […]

Продолжить чтение