Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» прошла и в Ушачах

Наши дети

Больш за ўсіх навагодняга свята чакаюць, канечне, дзеці. Для іх гэта мноства сюрпрызаў і падарункаў, сустрэча з любімымі казачнымі героямі. У гэтыя дні па ўсёй рэспубліцы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая праводзіцца ў васемнаццаты раз, праходзяць навагоднія святы для маленькіх беларусаў.
27 снежня ранішнік сабраў 100 дзяцей са школ раёна – выдатнікаў і пераможцаў алімпіяд, а таксама дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка гарпасёлка. А 28 снежня для 86 дзяцей-сірот з апякунскіх і прыёмных сямей была арганізавана традыцыйная дабрачынная ёлка.
З агеньчыкамі радасці ў вачах, хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся ў зале раённага Дома культуры каля святочнай прыгажуні-ёлкі. Для іх было паказана прадстаўленне з карагодамі і эфектнымі танцавальнымі нумарамі, усе маленькія гледачы атрымалі зарад пазітыўных эмоцый.
Ні адно дзіця падчас гэтых мерапрыемстваў не засталося без салодкіх падарункаў. Каб парадаваць іх такімі прэзентамі, з раённага і абласнога бюджэтаў былі выдзелены сродкі.
Салодкія падарункі ў гэтыя перадсвяточныя дні ў рамках акцыі атрымалі дзеці з усіх школ раёна. Набыць іх дапамаглі базавыя гаспадаркі, а ў гарпасёлку прадпрыемствы-спонсары. І ўсё гэта дзеля таго, каб стварыць святочны і незабыўны настрой для нашых дзетак.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *