Предотвратить гибель людей

Cлужба-101

У 2009 годзе ва Ушацкім раёне ў агні загінула 5 чалавек. З мэтай папярэджання гібелі людзей на пажарах райвыканкамам было прынята рашэнне ад 27.01.2009г. “Аб дадатковых прафілактычных мерах па папярэджанні гібелі людзей на пажарах”, а таксама распараджэнні “Аб правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін” і “Аб арганізацыі правядзення рэйдаў у неспрыяльныя сем’і”. Праведзена два месячнікі і дэкаднік па абучэнні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. Сіламі аддзела па надзвычайных сітуацыях абследавана 6766 жылых дамоў і кватэр грамадзян, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 грамадзян, спынена эксплуатацыя 44 ацяпляльных печак, вынесена 22 пастановы аб забароне эксплуатацыі электраабсталявання. Сумесна з РАУС, энерганаглядам, цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншымі зацікаўленымі службамі праведзены 51 рэйд. На тэрыторыі раёна ўстаноўлена 444 пажарных апавяшчальнікі.

Ужо сёлета на пажарах загінула 4 чалавекі і ў сувязі з гэтым прынята рашэнне райвыканкама № 121 ад 19.02.2010г. “Аб мерах па папярэджанні гібелі людзей на пажарах”. У поўнай меры працягваецца папераджальная работа. Сумесна з іншымі службамі ў гэтым годзе праведзена 10 рэйдаў, праінструктавана аб мерах пажарнай бяспекі па месцы працы 144 чалавекі, праведзена 8 лекцый, на якіх прысутнічала 163 чалавекі, па месцы жыхарства абучана 1028 чалавек.

Асноўнымі фактарамі, што садзейнічаюць узнікненню пажараў па-ранейшаму з’яўляюцца злоўжыванне спіртнымі напіткамі і курэнне ў нецвярозым стане. Кожнаму з нас неабходна памятаць пра правілы пажарнай бяспекі і быць уважлівымі.

С.АВАДНЁЎ, інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *