Вечер встречи надолго оставил след в душе ушачских выпускников

Общество

Вечар сустрэчы – гэта каскад пачуццяў, зарад энергіі, пазітыву, пасля якога патрэбна яшчэ некалькі дзён, каб дзяліцца ўражаннямі. Ва ўсялякім выпадку нядзелю, панядзелак ды і аўторак мы з аднакласнікамі перазваньваліся, перапісваліся, абмяркоўвалі, што каму запомнілася…

Не забываецца

Мне не забыць той узнёсласці ад вечара сустрэчы, на якім быў зоркавы выпуск Р.Барадуліна. Лілія Фёдараўна Сінкевіч як заўсёды сабрала так многа цікавых імёнаў, што не ганарыцца, што яны, як і ты – выпускнік Ушацкай школы, было проста немагчыма. Памятаю, як стаяў на сцэне выпуск майго бацькі на іх 50-годдзе: генерал Бураўлёў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Сарокін, дырыжор Обух … Проста не ўяўляла, што недзе на свеце ёсць такія ўшачане. А яны ёсць. І яны прыязджаюць у родную школу. І менавіта гэтым незабыўныя вечары, нават калі яны не твае юбілейныя.

Будзе помніцца

Нам было 30. На жаль, ужо пасля заканчэння школы. Мы сабраліся надзвычай лёгка. Як заўсёды, не дзелячыся на класы, як магнітам прыцягваючы тых, хто яшчэ думаў, ісці ці не, прозвішчамі тых, хто ехаў упершыню і здалёк. Палкоўнік, кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Лісічонак, акампаніятар, кампазітар і аранжыроўшчык знакамітых “Камарыкаў” Уладзімір Тарасевіч, былы тэхнолаг жодзінскага “Світанка”, а зараз мінчанка Іна Якіменка, віцябчане ўрач Аляксандр Міхалевіч і інжынер Віктар Лабука, спецыяліст газавай службы Гарадка Сяргей Міхейка… Трэба было бачыць, як пазнавалі мы адзін аднаго ў школе, сапраўды нанава знаёміліся. Літаральна ўсіх 30 чалавек “прымусіла” падняцца на сцэну і пра кожнага сказала пару слоў. Таму што ведала, што самі яны пра сябе пасаромяцца расказаць. Таму што пераканана: дзе жывуць і чым займаюцца былыя выпускнікі, цікава ведаць не толькі аднакласнікам, а ўсім землякам. І тым больш прыемна родным і знаёмым, якія сядзелі ў зале. Як заўсёды прыемна сустрэцца з былымі настаўнікамі і дзякуй, што прыйшла на вечар наш адзіны з трох класаў кіраўнік Алена Барысаўна Каваленка. І прыгадала тое, пра што ўжо не памяталі мы.

Не прыгадаецца

Я проста не даведаюся, хто ж тыя чалавек дваццаць, што таксама дружна сабраліся на саракагоддзе свайго выпуску. Хоць упэўнена, знайшлося б пра каго з іх напісаць на старонках газеты. Як не даведалася запоўненая зала, што быў на вечары афіцэр у адстаўцы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Уладзімір Лапёнак, сын нашага былога завуча і любімага фізрука Сяргей Багдановіч, юрыст, былы пракурор Анатоль Зайцаў, які, дарэчы, прыязджае на вечары кожны год, як некалі з Далёкага Усходу Ягор Міхейка. Добра, што прадставіў Сяргей Трафімавіч Белавусаў свайго былога вучня падпалкоўніка Андрэя Лісічонка, які прыехаў з Волагды нават з сынам.

Каб засталося на памяць нашчадкам

Вельмі любім сваю школу. А мае “замежныя” аднакласнікі не змаглі не заўважыць, што выглядае яна як нямногія гарадскія, як упрыгожана зала, пашкадавалі толькі, што не прайшліся па знаёмых калідорах. Прыемных уражанняў ад сустрэчы асабіста нашаму выпуску не магло азмрочыць нішто. Мяркую, як і ўсім юбілярам. Аднак крыўдна, што арганізатары, патраціўшы столькі сіл на падрыхтоўку, імкнучыся не паўтарацца ў сцэнарыі, зноў зрабілі акцэнт на адпачынак, а не на сувязі пакаленняў. Пасаромеліся падняцца і расказаць пра сябе іншыя выпускі, – зрабіце гэта вы, загадзя звязаўшыся з некім з паралелі ці проста пусціўшы мікрафон па радах, правядзіце маленькае бліц-інтэрв’ю. Даведаліся з анкет, якія запаўняюцца ў холе, што ў зале госці з Масквы, Мінска, падыміце іх няхай не на сцэну, а проста ў зале і назавіце прозвішча.
Выпускнікі школы – гэта яе гонар. І мэта вечара сустрэчы, на мой погляд, – расказаць пра іх былым ды і сённяшнім вучням, таму нялішнім было б дазваляць прысутнічаць на вечарах старшакласнікам. Канечне, на гэта ў зале Ушацкай школы проста не хапае месца, таму мэтазгодным было б праводзіць іх у раённым Доме культуры, куды б маглі прыйсці не толькі юбіляры, але і іх родныя, проста ўшачане, якім цікава даведацца пра лёс ушацкіх выпускнікоў. А мабыць правесці і раённы злёт выпускнікоў.
Што датычыцца нумароў мастацкай самадзейнасці, то яны былі добрымі. І спявалі, і танцавалі нашы дзеці выдатна. Толькі мне даводзілася ўвесь час каменціраваць, расказваць, хто гэта, пра эстраднае аддзяленне музычнай школы, паколькі выходзілі літаральна ўсе дзеці інкогніта. Застаўкі паміж прадстаўленнем выпускнікоў, канечне, павінны быць. Аднак лічу, што куды цікавей паслухаць ці саміх выпускнікоў, а ў зале прысутнічалі людзі з галасамі, напрыклад, Ігар Полазаў, ці дзяцей, унукаў настаўнікаў і выпускнікоў – адным словам тых, каго ведаем, сказаўшы пра гэта і абыграўшы. Каб зрабіць такую счэпку прысутных, канечне, на падрыхтоўку патрэбен час. Напэўна ніхто не падкажа ідэальную мадэль вечара. Як вядома – колькі людзей, столькі і меркаванняў, і мае датычацца да пажаданняў выпускнікоў са стажам. Тым не менш хочацца, каб да іх прыслухаліся. Сабрацца то мы збяромся, толькі пажадана, каб як і раней, спачатку на ўрачыстую частку, а не адразу ў рэстаран. А каб не ўпускаць школе такі моцны рэсурс патрыятычнага выхавання, рабіць вечары трэба нават не для выпускнікоў, а для сябе, але на іх багатым матэрыяле.
Вольга КАРАЛЕНКА.



3 комментария по теме “Вечер встречи надолго оставил след в душе ушачских выпускников

  1. Чего то аффтара прет, наверно переволновался от встречи ,местами трудно понять в чем смысл и о чем речь

  2. Что-то фотки у вас мутные,и к тому же две одинаковых ,лиц не разглядеть.Я тоже выпускник, думал,может кого знакомого увижу…

  3. Совершенно не трудно понять о чем идет речь… Надо быть просто истинным выпускником нашей школы и … тогда и волнение станет понятным. А Николаю — знакомых надо искать не на фото, а в зале, где встречается юность!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *