Ушачане вышли на борьбу со снежной стихией

Благоустройство

Моцныя снегапады, якія прайшлі ў сакавіку ў Беларусі і сумежных краінах, сталі для ўсіх сапраўдным выпрабаваннем. І калі нашы паўднёвыя суседзі пры ліквідаванні іх наступстваў разлічвалі ў асноўным на адпаведныя службы і шакіравалі свет відэасюжэтамі аб перамяшчэнні па Кіеве людзей на сноўбордах, то працавітыя беларусы ўзялі ў рукі лапаты і дружна выйшлі на барацьбу са снегам.
Ды ўсё ж асноўны ўдар у гарадах прынялі на сябе камунальнікі, якія ўвесь апошні час працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Так, за апошні тыдзень з вуліц райцэнтра вывезена каля 100 тон снегу. У яго расчыстцы было задзейнічана 2 пагрузчыкі, 2 машыны і 2 трактары камунальнай службы, на вуліцах шчыравалі 12 дворнікаў, на дапамогу якім выходзілі і прадстаўнікі адміністрацыі УП ЖКГ.
Ва Ушачах запланаваны на 30 сакавіка суботнік па ўборцы снегу не адбыўся з-за чарговага снегападу. Аднак напярэдадні супрацоўнікі большасці арганізацый раёна навялі парадак на замацаваных за іх прадпрыемствамі тэрыторыях, а таму наступствы непагадзі не сталі адчувальнымі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
На здымку: на ўборцы снегу работнікі райгаза і РДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *