Начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Ушачского райисполкома Ольга Николаевна Захаренко: «Быть вместе с народом, жить его заботами — главная задача идеологов»

Официально

У гэтым нумары мы працягнем знаёміць жыхароў з работай аддзелаў райвыканкама. Аб тым, чым займаюцца супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аб сутнасці асноўнага аддзела, які знаходзіцца ў самай гушчыні падзей і пастаянна ўзаемадзейнічае з усімі ўзроставымі катэгорыямі, расказвае яго начальнік В.М.ЗАХАРЭНКА.

– Вольга Мікалаеўна, ваш аддзел з лета аб’яднаў тры раней асобных. Дзейнасць работнікаў культуры заўсёды на віду, начальнік аддзела моладзі курыраваў усю работу з моладдзю, самай складанай, хоць на першы погляд і непрыкметнай, застаецца работа былога ідэалагічнага аддзела.

– Складана, ды напэўна, і не варта пералічаць усе службовыя абавязкі нашых супрацоўнікаў. Спынюся на асноўным: гэта вывучэнне мікраклімату на прадпрыемствах і ў арганізацыях, вырашэнне праблемных пытанняў людзей, арганізацыя грамадска-палітычных кампаній і працоўных спаборніцтваў, каардынацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый, фарміраванне і навучанне ідэалагічнага актыву, правядзенне дзён інфармавання ў калектывах, выязных прыёмаў кіраўніцтвам раёна насельніцтва па асабістых пытаннях, сацыялагічных даследаванняў па самых розных пытаннях жыццядзейнасці, арганізацыя свят, усіх раённых урачыстасцяў і мерапрыемстваў, падбор кандыдатур для намініравання на раённую Дошку гонару і шмат іншага.

Работа ідэолага і не павінна кідацца ў вочы. Мы ж не бачым ідэйны стрыжань у чалавеку, а ён ёсць практычна ў кожнага і вызначае нашы ўчынкі. Асноўная наша задача – дапамагчы кожнаму грамадзяніну сцэментаваць той стрыжань, каб асабістыя інтарэсы чалавека супадалі з інтарэсамі дзяржавы, служылі не толькі на ўласную карысць, аднак і на росквіт нашай краіны. Ідэалогію можна параўнаць з компасам, які паказвае курс на нацыянальныя інтарэсы. За ідэю людзі не шкадавалі жыццяў, здзяйснялі самыя высокія ўчынкі, яна ёсць у кожнай самастойнай дзяржавы, а падмурак патрыятызму закладацца павінен у моладзі.

– Можна сказаць, што аб’яднаныя аддзелы і раней працавалі на гэтую мэту?

– Канечне. Возьмем любое значнае раённае мерапрыемства. Яно праходзіла абавязкова ў тандэме трох гэтых аддзелаў. Ідэолагі каардынавалі яго арганізацыю, работнікі культуры прафесійна падавалі мерапрыемства, даносілі ідэю праз сэрца. І заўсёды побач з прадстаўнікамі працоўных калектываў ішла моладзь. Абавязкі не дзеляцца на свае і чужыя, галоўнае – сістэма і якасць.

– Аднак у Вас як у начальніка аддзела абавязкаў значна прыбавілася.

– Безумоўна, паколькі ў непасрэдным падпарадкаванні аказаліся працоўныя калектывы арганізацый і ўстаноў, з’явіліся гаспадарчыя праблемы – праекты, рамонты, матэрыяльная частка. Спатрэбіўся час, каб пазнаёміцца з усёй спадчынай і проста ўнікнуць, разабрацца. Для мяне гэта вялікі вопыт менавіта як кіраўніка, паколькі з людзьмі працавала заўсёды. Работа ідэолага ў гэтым і заключаецца – ведаць, чым жыве народ, быць у яго гушчыні. І канечне няма ў раёне такой арганізацыі, якую б дэталёва не вывучыла – ці падчас выязных прыёмаў кіраўніцтвам раёна, маніторынгу, святаў, ці пры вырашэнні спрэчных пытанняў, а бывае – унутраных канфліктаў на прадпрыемствах. Даводзілася па некалькі тыдняў практычна жыць у калектыве, каб дасканала разабрацца ў сітуацыі. Вельмі важна своечасова заўважыць праблему, якая наспявае ў калектыве, але не менш важна заўважыць і заахвоціць старанных, адданых калектыву работнікаў, падтрымаць таленавітых і перспектыўных кіраўнікоў.

– Што самае складанае ў рабоце ідэолага?

– Паўплываць, знайсці тыя рычагі, словы, якія б пераканалі. Не ўсе, далёка не ўсе праблемныя пытанні можна зняць адразу, да каго б не звярталіся ўшачане. Аднак усё рэальнае робіцца, і наш аддзел не толькі арганізоўвае тыя ж Дні сельсаветаў, выязныя прыёмы, “гарачыя лініі”, аднак і трымае на кантролі тэрміны выканання даручэнняў. Многія пытанні здымаюцца напярэдадні – у гэтым непасрэдны наш удзел, безумоўна, ва ўзаемадзеянні з усімі аддзеламі райвыканкама і службамі раёна. Акрамя гэтага да нас звяртаюцца са сваімі праблемамі з самых розных куткоў, і мы таксама, напрамую звязаўшыся з кіраўнікамі, дапамагаем людзям.

– Далёка не на ўсіх мерапрыемствах запаўняюцца залы. Заўсёды прыгадваю словы маці Барадуліна, якая супакойвала сына, калі на паэтычныя вечары з землякамі прыходзіла няшмат людзей, што ўшачан можна здзівіць хіба што сланом. Зараз і гэтым не здзівіш.

– Сапраўды, здзівіць складана. Адзін з задавальненнем будзе слухаць бардаўскую музыку, другі прыйдзе на рок. Трэба мяняць формы работы і фармат мерапрыемстваў, браць не колькасцю, а якасцю. Асноўны прынцып, закладзены ў сістэму планавання работы ўсіх устаноў культуры – рэальныя патрэбы розных катэгорый насельніцтва. Мы не ставім мэтай запоўніць залу, няхай гэта будуць мерапрыемствы накшталт клубаў па інтарэсах, нацэленыя на невялікую, але сапраўды зацікаўленую аўдыторыю. Пастаянна шукаем новыя формы, да спадобы прыйшліся, напрыклад, стылізаваныя абрады і святы – мёду, бульбы, калодзежа. Каб далучаць насельніцтва да творчасці прафесійных артыстаў, у аграгарадках Вялікія Дольцы і Вяркуды працуюць філарманічныя пляцоўкі. Аднак ні ў якім разе не адмаўляемся ад такіх правераных і вельмі запатрабаваных форм – як святы вёсак, падчас якіх прыгадваюцца ветэраны вытворчасці, паважаныя старажылы вёскі, людзі атрымліваюць задавальненне ад сустрэчы як адзін з адным, так і ад нумароў мастацкай самадзейнасці.

– Калі ў моладзі шмат вольнага, незапоўненага часу, яна нярэдка знаходзіць не зусім карысныя, а то і шкодныя заняткі.

– Так, моладзь – самая актыўная і шматлікая група насельніцтва, і імкнёмся, каб яе энергію накіраваць у патрэбнае рэчышча, выявіць здольнасці, заняць. Гэта сістэмная, мэтанакіраваная работа, якая не абмяжоўваецца правядзеннем мерапрыемстваў, а формы работы з моладдзю самыя розныя, ад акцый і конкурсаў да тэматычных дыскатэк. Перад кожнай установай культуры пастаўлена задача планаваць сваю работу так, каб вольны час людзей быў працоўным часам культработнікаў. Менавіта таму клубы па інтарэсах, гурткі працуюць у вячэрні час, а ў выхадныя дні праводзяцца канцэрты і святы. Карыстаючыся магчымасцю, звяртаюся да ўшачан: уносьце, калі ласка, свае прапановы – якім быць вашаму вольнаму часу, бо ў многім гэта залежыць і ад вас.

– Што патрабуеце ад падначаленых і чым карыстаецеся самі пры рабоце з людзьмі?

– Перш за ўсё трымаць дадзенае людзям слова і, канечне, самому быць прыкладам – ва ўсім. Асабіста я заўсёды “звяраю гадзіннік” з бацькамі – простымі працалюбівымі людзьмі, асноўнае багацце якіх – шчырасць ва ўзаемаадносінах, сумленне, павага да людзей. Раюся з бацькам, якому не раз даводзілася вырашаць лёсы іншых у спрэчных сітуацыях, будучы дэпутатам, членам сельвыканкама, з маці, якая ўсё жыццё адпрацавала бібліятэкарам, была сярод людзей. А яшчэ, паколькі практычна ва ўсіх нашых работнікаў ненарміраваны рабочы дзень і мы больш аддаём, чым бяром, трэба ўмець так арганізоўваць свой час, каб яго хапала на самаадукацыю, пошук новых форм работы, рост прафесійнага майстэрства. Менавіта мне вельмі многае дае Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у якой праходжу навучанне. Гэта не толькі сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, дадатковыя тэарэтычныя веды, але і абмен практычным вопытам з калегамі. Ідэалогія – гэта мастацтва зносін з людзьмі, якому трэба вучыцца ўсё жыццё і перш за ўсё – ад саміх людзей.

В.КАРАЛЕНКА.



9 комментариев по теме “Начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Ушачского райисполкома Ольга Николаевна Захаренко: «Быть вместе с народом, жить его заботами — главная задача идеологов»

  1. Извините, но читать этот бред противно….»Асноўная наша задача – дапамагчы кожнаму грамадзяніну сцэментаваць той стрыжань…знайсці тыя рычагі, словы, якія б пераканалі….» и т.д. и т.п. Пустые идеологические фразы и НИКАКОЙ существенной и конкретной работы!!!

  2. «За ідэю людзі не шкадавалі жыццяў, здзяйснялі самыя высокія ўчынкі, яна ёсць у кожнай самастойнай дзяржавы, а падмурак патрыятызму закладацца павінен у моладзі.»- Толькi баранi Бог выведаць у людзей iх iдэю i запаветную мару! I нiводзiн iдэёлух не пераканае народ у тым, што у нашым жыццi нiчога ня трэба мяняць, что у нас усё добра, цiп-топ. Але ж усё ж — НЕШТА НЯ ТАК!

  3. За хорошую жизнь я без всякой идеологии перегрызу глотку

  4. Интересно читать в газете и на сайте о людях, событиях, местных мероприятиях и т.п., А НЕ идеологические фразы вот этой дамочки……

  5. Все мы идеологи, наша народная черта — разговоры о смысле жизни «на кухне». Но не стоит никого критиковать, особенно, власть. Работа государственного служащего — это большой труд и ответственность.

  6. Почему-то за развал в РБ похоже никто отвечать не собирается… А языком молоть — вот большой труд! А о смысле жизни и как эту жизнь изменить к лучшему приходится вести идеологические разговоры только на кухне, в противном случае ты — враг народа, вот и вся идеология!

  7. Какой же это бред…..фуууу, цирк на дроте всё это.

  8. Да нет Света Смысл жизни может в том чтобы рассуждать о смысле жизни ? Хотите я Вам дам фору в споре со мной о бесперпективности понятия государственный служащий на даном этапе нащего социально -ориентированого государства ! Ну что слабо ? (извините за сленг арго или даже феню )

  9. Гена, о каком таком развитии вы говорите? Мы уже давно в пеленках и кормят нас из соски…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *