Во время «прямой линии» руководитель района ответил на вопросы ушачан

Зваротная сувязь

Першы званок наконт рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Прарыў” быў ад нашага земляка са Слуцка.

Жыхарка вёскі Астравенец Ушацкага сельсавета скардзілася на адсутнасць у населеным пункце асвятлення – няспраўнасці былі ліквідаваны ў панядзелак.

Яшчэ адна скарга была ад жыхароў вёскі Ліпаўкі з-­за адсутнасці вады. Насельніцтва вёскі карыстаецца вадой са свідравіны КУСГП “Арэхаўна”, часовыя перабоі былі выкліканы тым, што выйшла са строю помпа. У аўторак яна была адрамантавана спецыялістамі камунгаса, праблема ліквідавана.

З.М.Краўчанка з аграгарадка Кублічы не задаволена тым, што газавікі не пакідаюць балоны з газам без наяўнасці дома гаспадароў, а пакінуць рабочае месца не ўяўляецца магчымым.

Дырэктар Ушацкага раёна газазабеспячэння Д.М.Лунеў адказаў, што для тых абанентаў, якія не могуць быць дома ў час прывозу газу, прадугледжана наступнае. Абаненты могуць прайсці абучэнне ва Ушацкім РГЗ, атрымаць адпаведнае пасведчанне (бясплатна) і самастойна зрабіць замену, прыязджаючы за балонам у любы зручны час, уключаючы выхадныя і святочныя дні. Па пытанні праходжання вучобы трэба звяртацца па нумары 2­ 26­ 94. Пакінуць балон без гаспадара газавікі не могуць, таму што гэта не пацвярджае факт дастаўкі (скарыстацца балонам можа любы прахожы і невядома для якіх мэт).

Арганізацыя ж дадатковага дня развозу балонаў у суботу з’яўляецца эканамічна не­мэтазгоднай, паколькі кампенсацыя затрат па развозцы газу насельніцтвам па субсідзіруемых дзяржавай цэнах складае толькі 43 працэнты. Загрузка спецыялізаваных аўтамабіляў за 9 месяцаў па Ушацкім раёне склала 30 балонаў у дзень пры магчымай 58 – задзейнічана толькі 52 працэнты грузападымальнасці.

Пры любых непрадбачаных сітуацыях абаненты могуць патэлефанаваць аператару Ушацкага РГЗ па нумары 2­-71-­04.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *