Красим пасхальные яйца. Выбирайте подходящий способ

Общество

Набліжаецца адно са знакавых святаў праваслаўных вернікаў – Вялікдзень. Традыцыйны падарунак на яго – фарбаванае яйка, як знак зараджэння новага жыцця. Яго з’ядаюць першым за велікодным сталом, даюць родным, суседзям, абавязкова раздаюць жабракам, пакідаюць у царкве. Паводле царкоўнай традыцыі, фарбаваць яйкі трэба ў Чысты чацвер. Як гэта зрабіць, мы раскажам у гэтым артыкуле.

Да фарбавання яйкі неабходна правільна падрыхтаваць. Вось некалькі парад:

за гадзіну да фарбавання дастаньце яйкі з халадзільніка, каб яны сталі пакаёвай тэмпературы. Так яны не трэснуць пры варэнні. Такога ж выніку можна дасягнуць, пракалоўшы яйкі тонкай вострай іголкай ці дадаўшы ў ваду 1­2 ст.л. солі;

для таго, каб фарба лягла раўней, яйкі трэба старанна вымыць. Раўнамернасць афарбоўкі можна забяспечыць, працёршы яйкі мыльным растворам ці спіртам;

бліскучы знешні выгляд яйкі набудуць, калі пасля фарбавання выцерці іх насуха і нацерці алеем.

Класіка жанру – цыбульная шалупіна

Гэта спосаб нашых бабуль, які дагэтуль застаецца актуальным. У выніку можна атрымаць чырвоныя яйкі, а таксама жоўтага, карычневага колеру ці іх адценняў — усё залежыць ад працягласці працэдуры фарбавання.

Наліце ў каструлю вады і дадайце цыбульную шалупіну. Чырвона­карычневы колер атрымаецца, калі ўзяць шалупіну 8 цыбулін і заліць 2 стаканамі вады. Ваду з шалупінай давядзіце да кіпення і пракіпяціце 30­40 хвілін. Адвару дайце настаяцца, потым працадзіце і варыце яйкі 7­10 хвілін.

Каб яйкі добра чысціліся, іх трэба астудзіць ледзяной вадой. Для атрымання больш інтэнсіўнага колеру можна вярнуць іх у адвар і пакінуць там на некаторы час.

Дары прыроды – натуральныя фарбавальнікі

Ружовы колер дае сок бурака; бледна­жоўты – лімон, апельсін, морква; жоўты – лісце бярозы, кветкі календулы; зялёны – шпінат, крапіва; сіні – чырвонакачанная капуста; бэжавы – кава; фіялетавы – кветкі фіялкі.

У каструлю наліце вады, дадайце 1 ст.л. воцату і натуральны фарбавальнік. Давядзіце да кіпення. Дайце адвару настаяцца каля 30 хвілін. Варыце ў адвары падрыхтаваныя яйкі ў залежнасці ад жаданага адцення – ад 15 да 30 хвілін. Пры неабходнасці можна пакінуць яйкі ў адвары і даўжэй, напрыклад, калі фарбавальнік – фіялка, шпінат.

… харчовыя

Адзін з самых простых спосабаў – пафарбаваць яйкі пры дапамозе фарбавальнікаў з велікодных набораў. Там заўсёды маецца рэцэпт, але можна зрабіць наступным чынам. Зварыце яйка ўкрутую. Развядзіце фарбавальнікі вадой – кожны колер у асобнай місачцы. Вады павінна быць столькі, каб яна пакрывала яйкі. Дадайце 1 ст.л. воцату. Трымайце яйкі ў місачках, пакуль яны не набудуць яркі колер.

Эканомія часу – тэрманалепкі

Налепкі прадаюцца напярэдадні свята ў многіх магазінах, газетных кіёсках. Зварыце яйка ўкрутую. Надзеньце на яйка налепку. Апусціце яйка ў кіпячую ваду, каб налепка “абняла” яго і прыняла патрэбную форму.

Фантазіі ва ўзорах

Хаатычныя крапінкі з’явяцца, калі перад фарбаваннем мокрыя яйкі абкачаць у рысе ці просе. Малюнак у выглядзе лісціка можна атрымаць, прыклаўшы перад фарбаваннем да яйка ліст пятрушкі і зафіксаваўшы яго марляй ці панчохай. Для таго, каб яйка перасякалі роўныя лініі, можна прыляпіць на яго шкарлупіну малярны скотч. Яйкі “ў клетачку” атрымаюцца, калі зварыць іх абгорнутымі ў сетцы ад садавіны і агародніны.

Малюнкі цукровай пудрай

Разнастаіць і зрабіць фарбаваныя яйкі больш стыльнымі дапаможа цукар. Стакан цукровай пудры змяшайце з невялікім аб’ёмам вады так, каб утварылася густая кансістэнцыя, без камякоў. Атрыманы раствор набярыце ў кандытарскі шпрыц і нанясіце любы ўзор на пафарбаванае яйка. Дайце магчымасць раствору застыць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *