На некоторых водных объектах Ушаччины запрещено купание. Будьте осторожны в купальный сезон!

Общество

Штогод у перыяд купальнага сезона (май-­жнівень) на вадаёмах краіны гіне ад 300 да 350 чалавек. На жаль, падобныя трагедыі, у тым ліку на Віцебшчыне, рэгіструюцца і сёлета. Так, 20 чэрвеня ў Шумілінскім раёне ў Заходняй Дзвіне патанулі 20­гадовая жанчына і 8­-гадовы хлопчык. Яшчэ праз 4 дні ў прыгарадзе Віцебска ў катлаване катэджнага пасёлка ў вадзе загінуў школьнік 7 гадоў.

Берагі рэк і азёр Ушаччыны даўно поўняцца адпачываючымі, а таму не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёмах. Забараняецца купацца ў непрызначаных для гэтага кропках: кар’ерах, саджалках, месцах знаходжання плацін, дамб, мастоў і шлюзаў, распіваць на пляжы спіртныя напіткі і заходзіць у ваду ў стане ап’янення. Нельга пакідаць ля вадаёмаў дзяцей без нагляду дарослых. Смяротную небяспеку для жыцця ўяўляе плаванне на плытах, дошках, камерах.

Асобна назаву водныя аб’екты Ушацкага раёна, якія так вабяць грамадзян, аднак на іх купанне забаронена. Гэта рака Ушача ля разбуранай плаціны ў вёсцы Замошша (Вялікадолецкі сельсавет), штучны вадаём каля Арэхаўскай школы, возера Лутава (Сарочынскі), саджалка ў Старым Сяле (Жарскі).

Хочацца спадзявацца, што летні сезон прынясе ўшачанам толькі станоўчыя эмоцыі.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *