Шестые дети и полные тёзки или Чем ещё удивила демографическая ситуация на Ушаччине за последние месяцы?

Демография

Бягучы год падрыхтаваў нам нямала дэмаграфічных сюрпрызаў. Як расказала начальнік аддзела загса Алена Мікалаеўна Малашчанка, у красавіку на свет з’явілася ажно 19 дзетак: 11 хлопчыкаў (цэлая футбольная каманда!) і 8 дзяўчынак. З іх першынцы – Лізавета Літвін, Дзяніс Магерка, Ягор Шастакоў, Часлаў Ягадка, Данііл Герман, другія дзеці – Вячаслаў Бакан, Валерыя Гіраўка, Глеб Грынцэвіч, Надзея Данілава, Яна Дук, Раман Красільнікаў, Варвара Лецкая, Кіра Карэйша, Яраслаў Мялешка, Марыя Ціханава, Вадзім Хвошч і Максім Цвяцінскі. Ужо ў чацвёрты раз зведалі радасць бацькоўства Іван і Ніна Сіроткі з гарпасёлка – у іх нарадзілася дачушка Ксенія. Сапраўдным “рэкардсменам” стаў маленькі Дзяніс Васілевіч – шосты (!) малыш у сям’і.

У своеасаблівым спаборніцтве па колькасці народжаных хлопчыкаў і дзяўчынак у маі рэванш узялі прадстаўніцы прыгожай паловы – іх на Ушаччыне з’явілася 8: першынец Алёна Ліннік, другія дзеці Валерыя Харак, Дарына Арцем’ева, Эльвіра Базылева, Дар’я Бугай, Яна Саўчанка і Варвара Малахава, а таксама трэцяе Алеся Філімонава. Што датычыцца хлопчыкаў, то іх зарэгістравана ўсяго 2: Аляксей Вяр’ясаў – трэці малыш у сям’і, і Андрэй Лёля – чацвёрты.

У чэрвені суадносіны “супрацьстаячых” бакоў практычна ўраўнаважыліся: органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне 5 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак. З іх першынцы – Мілана Жогаль і Макар Красноў, другія дзеці Павел Клачок, Віялета Мітрохіна, Сафія Шэўчанка, трэці малыш Яўген Ярмош, чацвёртыя Яраслаў Марын і Ангеліна Целепава, шосты (!) Кірыл Ісаеў.

У ліпені зноў лідзіруючыя пазіцыі занялі прадстаўнікі моцнай паловы – іх зарэгістравана 9: першынцы Данііл Жолудзеў, Вячаслаў Лабенак і Аляксей Судак, другія дзеці Расціслаў Кулеш, Ілья Ласякін, Аляксандр Арлоўскі і, што асабліва цікава, адразу два Івана Шэўчанкі. Разбавіла ж гэтую хлапчуковую кампанію адзіная ліпеньская дзяўчынка Валерыя Мацюш – другое дзіця ў бацькоў.

Саюз закаханых сэрцаў

З наступленнем цёплай пары года “пацяплела” на Ушаччыне і сітуацыя з рэгістрацыяй шлюбаў. Калі ў красавіку іх было ўсяго 2, то ў маі – ужо 7, чэрвені – 10, ліпені – 11. Упершыню Марш Мендэльсона прагучаў за гэтыя месяцы для Сяргея Гарыслаўкі і Юліі Латышавай, Ільі Загародняга і Ксеніі Крук, Арцёма Жолудзева і Анастасіі Марозавай, Івана Карпёнка і Алены Мігалені, Дзмітрыя Сацюка і Іны Дубко, Івана Міхаля і Ганны Жаваранак, Аляксандра Касміна і Маргарыты Гапеевай, Міхаіла Гіраўкі і Ганны Пятніцы, Ігара Сцяпанава і Ірыны Пальчэх, Андрэя Северына і Віялеты Лыбзікавай, Аляксандра Лісоўскага і Алесі Кульба, Віктара Аўдошкі і Валерыі Карабань, Сяргея Лісоўскага і Святланы Дунік, Дзмітрыя Жукава і Кацярыны Кулько, Андрэя Каваленкі і Марыны Гракавай, Яўгена Званкова і Ірыны Какорыш, Дзмітрыя Арцямёнка і Людмілы Дуброўскай, Антона Іванковіча і Маргарыты Жогаль.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *