Сотрудники Ушачского РОЧС совместно с территориальным центром соцобслуживания установили 12 пожарных оповещателей в домах инвалидов и одиноких граждан

Cлужба-101

На мінулым тыдні ў Чашніцкім раёне сям’і з чатырох чалавек, уключаючы дзяцей 5 і 10 гадоў, удалося выратавацца і не загінуць у агні дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку, які разбудзіў гаспадароў ноччу. Агнём пашкоджаны толькі дом і маёмасць.

Як бы скептычна не адносіліся некаторыя да аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, гэта ўсё роўна надзейны спосаб абараніць сябе ад бяды, выратаваць жыццё і маёмасць. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік рэагуе на любое задымленне і падае моцны гукавы сігнал. З пачатку года ў краіне дзякуючы гэтаму прыбору выратавана больш шасцідзесяці чалавек. А ў 96 працэнтах гібелі людзей у агні жыллё не было абсталявана апавяшчальнікамі.

У раёне пастаянна праводзіцца работа па прафілактыцы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх. Асобая ўвага ўдзяляецца найбольш слабай катэгорыі грамадзян – інвалідам першай і другой груп, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім людзям. Вось і нядаўна супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўстанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з вывадам сігналу на святлогукавое ўстройства ў 12 домаўладаннях вышэйназванай катэгорыі грамадзян. Як нам расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Карэйша, прыборы былі набыты за сродкі, выдзеленыя ў рамках “Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады”.

Малагабарытны і недарагі прыбор не патрабуе спецыяльных навыкаў пры ўстаноўцы і дадатковых расходаў пры эксплуатацыі. Пры з’яўленні ў памяшканні дыму апавяшчальнік падае моцны гукавы сігнал, які здольны разбудзіць нават чалавека, які спіць. А пры падключэнні да святлогукавога ўстройства сігнал будзе гучаць і на вуліцы – у такім выпадку суседзі ці міма праходзячыя людзі даведаюцца аб пажары ў доме, змогуць паведаміць аб здарэнні выратавальнікам, аказаць дапамогу.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *