Чтоб игра не превратилась в трагедию…Берегите своих детей!

Cлужба-101

* 18 сакавіка ў Лунінецкім раёне бацькі ненадоўга пакінулі адных дома трохгадовага хлопчыка і чатырохгадовую дзяўчынку. Маці вярнулася, адкрыла ўваходныя дзверы, і на яе паваліў густы дым. Жанчына кінулася шукаць дзяцей у задымленых пакоях. У адным з іх не падаваў ніякіх прыкмет жыцця хлопчык, у другім без прытомнасці знаходзілася дзяўчынка, але ёй, на жаль, ужо не ўдалося дапамагчы…
* 11 сакавіка трагедыя адбылася ў Стоўбцах. Аднакласнікі Паша і Алег пасля заняткаў пайшлі гуляць да Нёмана. Нечакана ў час гульні Паша паслізнуўся і ўпаў пад лёд. 8-гадовы хлопчык з усіх сіл спрабаваў утрымацца на вадзе, аднак плынь панесла яго далей. Алег бег за сябрам уздоўж берага і крычаў аб дапамозе. Прахожыя патэлефанавалі ў МНС, выратавальнікі прыбылі праз 5 хвілін, аднак у гэтай сітуацыі нават іх аказалася многа – на паверхні вады ўжо нікога не было…

Паважаныя бацькі, а вы ўпэўнены, што ваша дзіця не дацягнецца да запалак і не стане з імі гуляць? Вы ведаеце, чым у вольны час займаюцца вашы дзеці, што іх гульні не тояць у сабе небяспеку? Кожны з нас, чытаючы падобныя трагічныя гісторыі, паспачувае пацярпеўшым і падумае, што ў яго сям’і такога не здарыцца. Так думалі і бацькі, якія згубілі сваіх дзяцей з-за пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі ў выніку сваёй бескантрольнасці і бяспечнасці. Таму мы ў чарговы раз нагадваем, што пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нельга. Захоўвайце запалкі ў недасягальных для іх месцах, не дазваляйце самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Пастаянна нагадвайце дзецям пра правілы пажарнай бяспекі. Растлумачце, што трэба рабіць у выпадку пажару, бо часта дзеці разгубліваюцца і пачынаюць хавацца пад ложак ці шафу. Старэйшыя дзеці павінны ведаць нумары экстранных службаў і пры неабходнасці скарыстацца імі. У Мінскай вобласці хлопчык пры ўзгаранні ў доме пазваніў у пажарную службу і дзякуючы падказкам аператыўнага дзяжурнага выратаваў спячага бацьку да прыбыцця выратавальнікаў.
Нярэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі дзеці атрымліваюць траўмы і апёкі пры няправільным ці неасцярожным абыходжанні з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, калі распальваюць кастры.
Канечне, немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця, але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. І ніхто не зробіць гэта лепш, чым бацькі.
М.КІСЕЛЬ, старшы інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *