Мост, связавший Пролетарий

Общество

 

У межах гарпасёлка традыцыйна было тры масты. Афіцыйны з іх адзін, які і значыцца на плане забудовы гарпасёлка па вуліцы Ленінскай. Два другія, драўляныя (без пашпартоў) існавалі пераважна для зручнасці пешаходаў і стаялі ў супрацьлеглых баках ад асноўнага. Па “пралетарскаму”, які злучаў Піянерскую і Полацкую, нават матацыклы ездзілі. Трывалы быў масток, і прастаяў доўга, толькі з цягам часу струхнеў, а сёлета наогул змыла вадой. Яшчэ ў лістападзе паабяцаў старшыня Ушацкага сельскага Савета Васіль Іванавіч Шнітко людзям адрамантаваць мост. І свой наказ выканаў.P1150503

– Пэўна, апошні наказ жыхароў вёскі Палетарый. Хутка ўсе вуліцы вёскі ўвойдуць у склад гарпасёлка. Ну а мастом людзі па-ранейшаму будуць карыстацца.

Рамантаваў яго сельвыканкам метадам “народнай будоўлі”, розныя арганізацыі прасіў дапамагчы з жалезам, дошкамі, кранам, Э.Г.Верташонак фарбаваў поручні. Людзі пры гэтым свае сродкі не ўкладалі. І вось зноў стаіць трывалы масток, з прываранымі поручнямі і прыступкамі. І яшчэ не адзін год паслужыць, калі беражліва адносіцца да зробленага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *