С Новым годом!

Общество

Паважаныя землякі!

Вось і завяршыўся 2016 год, які быў няпростым, але напоўненым важнымі падзеямі – як для краіны, так і нашага раёна.

Гэта быў год напружанай працы і адказных рашэнняў. Мы пражылі яго ў міры і згодзе, рэалізавалі намечаныя планы і забяспечылі стабільнасць. Нам ёсць чым ганарыцца, што любіць і берагчы на нашай малой радзіме. Вялікі дзякуй людзям працы, ветэранам і моладзі, усім жыхарам раёна за працавітасць і разуменне, цярплівасць і аптымізм, якія дапамагаюць справіцца з любымі цяжкасцямі і надаюць сілы для будучых дасягненняў на карысць нашай Ушаччыны і роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, каб у надыходзячым годзе збылося ўсё добрае, што звязана са светлымі надзеямі і спадзяваннямі.

Няхай 2017 год будзе багатым на добрыя справы і поспехі, прыемныя сустрэчы. Няхай прынясе ў кожны дом мір і здароўе, каханне і ўдачу. Няхай збудуцца ўсе вашы пажаданні і мары. З Новым годам! З новым шчасцем!

Ушацкі раённы выканаўчы камітэт.

Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *