Призы от «Юного спасателя»

Общество

Менавіта пад такой назвай прайшла рэкламная акцыя сярод падпісчыкаў газеты “Юны выратавальнік” ва Ушачах напрыканцы мінулага тыдня. Як правіла, для правядзення такога мерапрыемства рэдакцыя газеты выбірала вялікія гарады нашай краіны, а на гэты раз вырашылі правесці ў нашым гарпасёлку. І невыпадкова. Не толькі таму, што сярод удзельнікаў акцыі, якія дасылалі запоўненыя купоны, шмат ушачан, але і таму, што яны пастаянныя ўдзельнікі розных іншых конкурсаў, дасылаюць мноства лістоў у рэдакцыю.

У актавай зале Ушацкай школы сабралася каля 150 дзяцей, каб прыняць удзел у названым мерапрыемстве. Прадстаўнікі рэдакцыі газеты на чале з яе галоўным рэдактарам А.Палешчанковай падрыхтавалі цікавую і займальную праграму, якая стала для ўсіх прысутных сапраўдным святам. Галоўныя каштоўныя прызы, якія разыгрываліся сярод усіх падпісчыкаў краіны, на жаль, не дасталіся ўшацкім чытачам, але ніводнае дзіця, якое было на свяце, не засталося без падарунка. А самыя актыўныя не адзін раз паўдзельнічалі ў конкурсах і атрымалі яшчэ больш падарункаў. Дарэчы, спецыяльны прыз ад рэдакцыі газеты “Юны выратавальнік” за актыўнае супрацоўніцтва з газетай атрымалі вучні Ільюшынскай школы, выхаванцы Т.Хвошч (на здымку).

С.АВАДНЁЎ, старшы інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *