З мэтай папярэджання і спынення правапарушэнняў у сферы абароту зброі з 2 па 6 кастрычніка органамі ўнутраных спраў будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”. Ушацкі райаддзел міліцыі нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбухных прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі тэрмінам да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі названыя прадметы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефонах Ушацкага РАУС 2-01-22, 599-48-02 (МТС) або 102 вы можаце паведаміць пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і г.д., а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку іх добраахвотнай здачы.