Участвуйте в нашем новом фотоконкурсе «Адреса красоты на карте Ушаччины»

Благоустройство Год малой родины

Менавіта з элементамі добраўпарадкавання сядзіб і двароў жыхароў раёна будзе звязаны наш новы фотаконкурс, прымеркаваны да правядзення ў Беларусі Года малой радзімы. Прапануем чытачам дасылаць нам здымкі створаных іх рукамі арыгінальных малых архітэктурных формаў, кампазіцый, элементаў ландшафтнага дызайну, якія ўпрыгожваюць участкі ля іх дамоў ці, што асабліва вітаецца, прылеглыя грамадскія тэрыторыі населеных пунктаў. Таксама падказвайце нам адрасы сядзіб, дзе, на ваш погляд, маюцца вартыя ўвагі аб’екты. На конкурсных фатаграфіях могуць прысутнічаць выявы саміх гаспадароў, іх дзяцей і ўнукаў – галоўнае, каб на здымку былі бачны элементы добраўпарадкавання, бо менавіта яны будуць найперш ацэньвацца пры падвядзенні вынікаў.

Мяркуем, што гэты конкурс дасць магчымасць не толькі паказаць плён працы ўшачан па добраўпарадкаванні, а і прэзентаваць цікавыя ідэі і знаходкі, якія змогуць выкарыстаць для ўпрыгожання сваіх сядзіб і іншыя гаспадары.

Здымкі можна накіроўваць на адрас электроннай пошты belpatriot@tut.by, размяшчаць у групах “Патрыёта” ў сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Аднакласнікі” або прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю. Варта суправаджаць іх інфармацыяй з прозвішчам гаспадароў сядзіб і назвай населенага пункта, дзе яна размешчана. Адпавядаючыя па сэнсе і якасці фатаграфіі будуць апублікаваны ў газеце. Пазней мы вылучым фіналістаў і прапануем чытачам прагаласаваць за лепшыя здымкі, аўтары якіх атрымаюць памятныя прызы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *