В Комитете госконтроля

Общество

Камітэтам дзяржкантролю вобласці праведзены кантрольныя мерапрыемствы па пытанні дакладнасці і аб’ектыўнасці вызначэння пераможцаў спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў у 2010 годзе.

Выяўлена 4 факты адлюстравання недакладных звестак у спісах на кандыдатаў у пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва.

Так, у СВК “Мішневічы” Шумілі- нскага раёна адным з камбайнераў было нарыхтавана 21665 тон травяных кармоў, аднак у ходзе праверкі ўстаноўлена, што работнік прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

У спісах, якія былі пададзены аблсельгасхарчам, значылася, што кандыдатам у пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва – камбайнерам Чашніцкага раёна – намалочана 1326 тон зерня, а на самой справе намалот склаў 1272 тоны.

Факт завышэння паказчыкаў быў выяўлены і ў Міёрскім раёне, дзе сельгаскааператывам на 139 тон была завышана лічба па нарыхтоўцы травяных кармоў.

Па выніках праверкі аблсельгасхарчу накіравана інфармацыя для прыняцця мер па ўнясенні змяненняў у спісы кандыдатаў пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва.

ПРОВЕРКА торговых предприятий

і прадпрыемстваў грамадскага харчавання г.Віцебска і Лёзненскага раёна праведзена ў жніўні.

Парушэнні правіл рознічнага гандлю і патрабаванняў санітарных норм і правіл выяўлены ў трох магазінах ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. У прыватнасці, у продаж былі дапушчаны прадукты з сышоўшым тэрмінам годнасці ад 8 дзён да 2,5 месяца, меліся тавары неналежнай якасці, сырыя мясныя прадукты захоўваліся разам з гатовымі да ўжывання, парушаліся тэмпературныя ўмовы захоўвання кулінарнай прадукцыі, у адным з магазінаў выкарыстоўваліся няспраўныя вагі. Праверка гандлёвай сеткі ААТ “Вітміл” г.Віцебска таксама выявіла парушэнні ва ўсіх яго трох аб’ектах.

У Лёзненскім раёне парушэнні выяўлены ў кожным з чатырох правераных магазінаў райспажыўтаварыства. Ва ўсіх іх не выконваліся санітарныя нормы і правілы, якія прад’яўляюцца да захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў. У трох гандлёвых кропках знаходзіліся прадукты з сышоўшым тэрмінам годнасці, у адным магазіне адсутнічалі цэннікі на некаторыя тавары. Таксама не выкананы патрабаванні па захоўванні хлебабулачных вырабаў.

За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 чалавек.

 КРЫМИНАЛЬНАЯ СПРАВА ўзбуджана Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў адносінах індывідуальнага прадпрымальніка, які са студзеня па сакавік 2008 года шляхам заніжэння падатковай базы ўхіліўся ад выплаты падаткаў і збораў у буйным памеры – 190 мільёнаў рублёў.

* * *

узбуджана ў адносінах дырэктара прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства, які ў перыяд з лістапада 2007 па снежань 2009 года ажыццяўляў рознічны гандаль аўтамабільнымі запчасткамі, але шляхам заніжэння падатковай базы ўхіліўся ад выплаты падаткаў у памеры 280 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *