Для тех, кто в поиске. Вакансии в Ушачском районе в феврале

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 19 арганізацыях Ушаччыны.

Швачку з ліку людзей, што маюць інваліднасць, чакае на час адаптацыі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар, егер і галоўны паляўніцтвазнаўца патрабуюцца раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля запрашае райаддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-тэрапеўта – цэнтральная райбальніца, начальніка ветэрынарнай станцыі – райвыканкам.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – трактарыста-машыніста, ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення; “Агра-Селішча” – галоўнага эканаміста і бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – загадчыка ветэрынарнай аптэкі, ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка.

Лясгасу патрэбны галоўны інжынер, ляснічы, вальшчык лесу і ляснік, раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Матырынская спадчына”, рэжысёр, прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі сельскі клуб. Галоўнага захавальніка фондаў і дазорца чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў, вадзіцеля аўтамабіля – ПУП “Энертранс”, зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”, прадаўцоў (у магазіны вёсак Матырына і Ваўчо) – філіял аблспажыўтаварыства.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 1651 рубля. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах ­5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *