Пионерской организации 20 лет

Общество

13 верасня 1990 года на X Рэспубліканскім злёце ў піянерскім лагеры «Зубраня» было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

У гэтым годзе споўнілася 20 гадоў беларускай піянерыі. Гэта свята ўсіх, хто звязаны з дзяцінствам, хто цэніць і зберагае традыцыі, ствараючы разам свет дабрыні і справядлівасці.

На сённяшні дзень ва Ушацкім раёне дзейнічае 13 піянерскіх дружын. З году ў год расце аўтарытэт сацыяльна значных праектаў і праграм. Традыцыйнымі для піянерскай арганізацыі Ушаччыны з’яўляюцца злёты, акцыі, панарамы праектаў дзейнасці піянерскіх калектываў, конкурсы майстэрства, вучоба піянерскага актыву.

Да святкавання 20-гадовага юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі са студзеня 2010 года піянерскія калектывы ўстаноў адукацыі раёна ўключыліся ў абласную акцыю “Я – піянер” пад дэвізам “БРПА – 20!”. Піянеры прынялі ўдзел у аперацыі “Ганаровы піянер”, стварыўшы картатэку ганаровых піянераў раёна, у конкурсе метадычных распрацовак “Салют, піянерыя!”, фотаконкурсе “У аб’ектыве – піянеры”.

13 верасня ва ўсіх піянерскіх калектывах раёна прайшлі ўрачыстыя святочныя мерапрыемствы: зборы, выпуск святочных піянерскіх газет, аперацыі “Ветэран жыве побач”, “Абеліск”, працоўныя дэсанты па ўборцы ўраджаю ў гаспадарках раёна, сустрэчы з ветэранамі піянерскага руху.

А 10 верасня ва ўстанове адукацыі “Дзяржаўнае абласное аб’яднанне па арганізацыі работы з дзецьмі і падлеткамі” адбылося абласное свята “БРПА – 20!”. Дэлегацыю Ушацкага раёна прадстаўлялі піянеры Ільюшынскай і Плінскай сярэдніх школ – пераможцы раённага этапу акцыі (на здымку).

Ушацкі цэнтр пазашкольнай работы, раённы савет БРПА віншуюць піянераў, дарослых лідэраў з 20-годдзем арганізацыі і запрашаюць школьнікаў раёна прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі піянерскіх праграм і праектаў. Хай ваш шлях будзе насычаны піянерскай рамантыкай, творчасцю, цікавымі справамі і новымі сябрамі.

Г.ДАЎГАПОЛАВА,

метадыст цэнтра пазашкольнай работы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *